Згодна зь дзейным заканадаўствам Савет Рэспублікі ня мае права ўносіць зьмяненьні ў законапраект: ён можа альбо ўхваліць гэты дакумэнт, альбо вярнуць яго ў Палату прадстаўнікоў для дапрацоўкі, што здараецца вельмі рэдка.
Сёньняшняе паседжаньне фактычна стане апошнім для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сяброў Савета Рэспублікі чацьвёртага скліканьня. 23 верасьня ў Беларусі адбудуцца парлямэнцкія выбары.
Згодна з законам дэпутаты Палаты прадстаўнікоў IV скліканьня яшчэ раз зьбяруцца разам 2 кастрычніка. Традыцыйна яны разгледзяць праект бюджэту на анстпуны год, пасьля чаго перададуць паўнамоцтвы новаму складу Палаты прадстаўнікоў.