Выступаючы сёньня ў Бундэстагу, Мэркель назвала ўвядзеньне эўрааблігацый «эканамічна памылковай і контрпрадуктыўнай мерай». Раней ва аўторак яна заявіла групе нямецкіх парлямэнтароў, што пакуль яна жывая, эўрааблігацыі выпушчаныя ня будуць.
За ўвядзеньне адзіных даўгавых абавязацельстваў для краінаў эўразоны выступаюць Італія, Гішпанія і Францыя. Зьяўленьне гэтых папераў можа значна зьнізіць кошт крэдытаў, што дазволіць Эўразьвязу хутчэй выйсьці з крызісу. Бэрлін выступае супраць эўрааблігацый, паколькі ў выпадку іх выпуску працэнты па крэдытах у Нямеччыне, найбуйнейшай эканоміцы Эўразьвязу, наадварот, вырастуць.