У Берасьці — рэканструкцыя 22 чэрвеня
Падчас міжнароднага фэстывалю гістарычнай рэканструкцыі аднавілі падзеі нападу нямецкіх войскаў на Берасьцейскую крэпасьць. Быў узноўлены побыт войскаў Чырвонай Арміі, удзельнікі рэканструкцыі жылі згодна тагачаснага ўставу. Кульмінацыяй фэстывалю стала аднаўленьне штурму нямецкімі войскамі Берасьцейскай крэпасьці.