Першае паседжаньне грамадзкага камітэту па падрыхтоўцы да сьвяткаваньня Году Кастуся Каліноўскага прайшло ўчора. Сустаршынямі абралі доктара Янку Запрудніка, лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева. Усяго ў аргкамітэт увайшлі каля 30 выбітных асобаў беларускага грамадзтва: гісторыкаў, мастакоў, журналістаў, грамадзкіх і іншых дзеячаў. Аляксандар Мілінкевіч:
«Кастусь Каліноўскі — апостал беларускай свабоды і барацьбы за незалежнасьць, герой на ўсе вякі, прыклад для нас. Такія людзі менавіта ствараюць пачуцьцё годнасьці ў беларусаў, і нам вельмі важна гэтае 150-годзьдзе адзначыць прыстойна. Думаю, што такія сілы і жаданьне ў нас ёсьць».
У плянах аргкамітэту — шырока адзначыць 150-я ўгодкі паўстаньня супольна зь літоўцамі і палякамі. Аргкамітэт зьвярнуўся ва ўрад і Нацыянальны сход Беларусі, ва ўрады і парлямэнты Літвы і Польшчы з прапановай разам ушанаваць юбілей паўстаньня.
Аргкамітэт мае прапановы ў Год Каліноўскага правесьці навуковыя канфэрэнцыі, мастацкія пленэры і выставы, выдаць кнігі, стварыць фільм, ушанаваць памяць Каліноўскага ў гарадах Беларусі і Літвы, талакой упарадкаваць магілы паўстанцаў 1863 году, арганізаваць паходы па месцах баёў і рэканструкцыю адной зь бітваў.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў назваў Кастуся Каліноўскага самай выбітнай і яскравай асобай у гісторыі Беларусі.
«Ягоны пароль „Каго любіш? — Люблю Беларусь“ вызначае для мяне асабіста, ня толькі як для паэта, для паэта гэта проста ўсё вызначае, а як для палітыка вельмі многае. Ня кажучы ўжо пра тыя наўпростыя палітычныя заявы, якія рабіў Каліноўскі ў сваіх тэкстах у „Мужыцкай праўдзе“, на допытах і ўрэшце рэшт перад самай стратай».
Някляеў абурыўся, што праўладныя гісторыкі ў дзяржаўным часопісе «Беларуская думка» ачарняюць Кастуся Каліноўскага. Тым ня меней аргкамітэт зьбіраецца зьвяртацца ў Міністэрствы культуры, адукацыі і іншыя дзяржаўныя ўстановы, каб разам ушаноўваць памяць паўстанцаў 1863 году.
Усё, за што змагаліся паўстанцы Каліноўскага — актуальна і сёньня, заявіў Аляксандар Мілінкевіч:
«Нам не хапае свабоды, пад вялікай пагрозай незалежнасьць. Прайшло так шмат часу, а для беларусаў далей ідзе змаганьне за выжываньне нацыі і дзяржавы».
Уладзімер Някляеў заявіў, што глябальная мэта Году Каліноўскага — скарыстаць усе магчымасьці, каб спыніць цяперашнюю палітыку дэбеларусізацыі і павярнуць у рэчышча нацыянальнага адраджэньня.