Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у сьвеце каля 44 мільёнаў уцекачоў


Афганскія ўцякачкі і іх дзеці ў арганізаваным ААН цэнтры дапамогі ўцекачам пад Пешаварам (Пакістан)
Афганскія ўцякачкі і іх дзеці ў арганізаваным ААН цэнтры дапамогі ўцекачам пад Пешаварам (Пакістан)
У сьвеце цяпер налічваецца каля 44 мільёнаў уцекачоў і перамешчаных асоб – паведаміла сёньня, у Сусьветны дзень уцекача, ведамства ААН, якое займаецца гэтай праблемай.

У дакладзе, апублікаваным напярэдадні экспэртамі ААН, адзначаецца, што летась у выніку ўзброеных канфліктаў колькасьць уцекачоў узрасла на 800 тысяч. Гэта самы вялікі прырост іх колькасьці пасьля 2000 году.

Найбольш цяжкім экспэрты лічаць становішча ўцекачоў у Самалі, Судане і Лівіі. А больш за ўсё ўцекачоў і перамешчаных асоб у Афганістане – 2 мільёны 700 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG