У невялікай кніжачцы на 80 старонак Любоў Уладыкоўская паспрабавала апісаць фэномэн амэрыканскай нацыі, асьвятліць беларуска-амэрыканскія стасункі, адказаць на пытаньні, што беларусы думаюць пра ЗША і чаму могуць навучыцца ў амэрыканцаў.
Любоў Уладыкоўская: «Перш за ўсё гэта, канечне, ідэя аб’яднанай нацыі, ідэя яднаньня, ідэя салідарнасьці. Відавочна, што сёньня беларускае грамадзтва падзеленае, расколатае па мностве прыкметаў. Але вызначыць нацыянальныя інтарэсы і выпрацаваць нацыянальную стратэгію, якая была б аптымальная для нашага народу, можна, грунтуючыся на нацыянальных фундамэнтальных каштоўнасьцях, якімі сёньня для нас выступаюць перш за ўсё нацыянальная мова і культура, ідэнтычнасьць і міжкультурны дыялёг. І ідэя аб’яднаньня на гэтых каштоўнасьцях грунтуецца на прыкладзе аб’яднаньня, які нам дае амэрыканская нацыя ў пэўныя гістарычныя пэрыяды свайго станаўленьня. Я невыпадкова выбрала Абраама Лінкальна адным з асноўных герояў сваёй брашуры. Гэты прэзыдэнт усё сваё жыцьцё паклаў на аб’яднаньне нацыі і на вызваленьне ад рабства. Ідэалы свабоды і дэмакратыі — гэта тое, што служыць прагрэсу, разьвіцьцю».
Аўтарка падкрэсьлівае, што адзін з асноўных прынцыпаў амэрыканскай ідэнтычнасьці — павага да асобы, разьвіцьцё ініцыятыўнасьці, прадпрымальнасьці, творчых здольнасьцяў чалавека.
Любоў Уладыкоўская: «Невыпадкова я прысьвяціла гэтую брашуру часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь вельмішаноўнаму спадару Майклу Скэнлану, бо ён падтрымаў ува мне асобу, ён падтрымаў ува мне беларускі патрыятызм. Гэта вельмі важна. На вялікі жаль, часта даводзіцца сустракацца з такімі выпадкамі, калі нават людзі вельмі адукаваныя, з навуковымі ступенямі, пытаюцца ў мяне: „Ты ж, напэўна, невыпадкова супрацоўнічаеш з амэрыканцамі, яны дапамагаюць табе выдаваць твае кніжкі, падтрымліваюць твае праекты, маючы асабісты інтарэс, які, можа, супярэчыць нашай дзяржаве, нашаму грамадзтву?“ Мне вельмі прыкра слухаць такія пытаньні, бо яны сьведчаць пра абсалютна прымітыўнае, лінейнае мысьленьне. Думаю, што яны нават не дапускаюць такой думкі, што існуе панятак „мэсіянства“, якое нам, беларусам, таксама трэба разьвіваць».
Спадарыня Ўладыкоўская лічыць, што і беларусы зрабілі свой унёсак у разьвіцьцё амэрыканскай культуры празь беларускую эміграцыю, нацыянальныя постаці ўзроўню Тадэвуша Касьцюшкі, Барыса Кіта. Але сёньня Беларусь можа даць сьвету іншы досьвед:
«Мы можам даць вопыт ня вельмі добрых урокаў пра тое, што бывае з нацыяй, якая губляе сваю нацыянальную каштоўнасьць. Што бывае з нацыяй, калі яна недастаткова разьвівае сваю нацыянальную ідэнтычнасьць. Што бывае з нацыяй, калі яна не рэалізуе ідэалы свабоды...»
Саму аўтарку ў ЗША найбольш уразілі людзі: «Я ўбачыла на вуліцы столькі людзей, якія ходзяць з высока паднятай галавой, якія адчуваюць сябе гаспадарамі гэтай зямлі, якія ня ходзяць, угнуўшы плечы, як часта мы, беларусы. Калі бачыш гэта практычна, гэта зусім іншае. Мяне ўразіла адкрытасьць, гасьціннасьць, жаданьне зразумець. Як бы мы ні гаварылі, што беларусы — гэта адкрытая, гасьцінная, талерантная нацыя, пасьля таго, як наведаеш ЗША, пачынаеш сумнявацца, ці ўсё мы зрабілі на гэтым шляху».
«Адкрыцьцё маёй Амэрыкі» выйшла накладам 300 асобнікаў у менскім выдавецтве «Тэсэй».