«Мы прапануем міністру інфармацыі прыняць захады дзеля выкараненьня дыскрымінацыйных выказваньняў у друку ў дачыненьні да цыганоў», — кажа спадарыня Багдановіч.
Падставай для звароту сталі публікацыі ў «Гомельскай праўдзе» («Водички бы испить», 12.11.2011) пра небясьпеку стасункаў з асобамі цыганскай нацыянальнасьці, а таксама ў лельчыцкай газэце «Сьветлае жыцьцё». У артыкуле «Цыганы з кепскімі намерамі» (14.03.2012) раённая газэта папярэджвае: «Заўсёды трэба з асьцярожнасьцю ставіцца да незнаёмых асобаў. І асабліва да асобаў цыганскай нацыянальнасьці».
Заяўнікі прапануюць правесьці з журналістамі адмысловую гутарку пра недапушчальнасьць ксэнафобскіх выпадаў, патлумачыць, чаму непажадана паведамляць чытацкай аўдыторыі нацыянальнасьць злачынцаў, параіць СМІ штогод рыхтаваць да Ўсясьветнага дня цыганоў (8 красавіка) матэрыялы, якія аб’ектыўна асьвятляюць жыцьцё беларускай цыганскай дыяспары, а да 22 чэрвеня й 9 траўня — артыкулы пра рэпрэсіі фашыстаў у дачыненьні да цыганскага народу, а таксама пра ягоны ўклад у агульную перамогу.
Паводле падпісантаў звароту, у беларускім грамадзтве існуе ксэнафобія й яе разнавіднасьць цыганафобія: «Стэрэатыпы цыгана (гультай, схільны да крадзяжу) і цыганкі (махлярка, варажбітка) наносяць крыўду сумленным рома, у тым ліку кваліфікаваным спэцыялістам і самаадданым шматдзетным маці. Гэтыя стэрэатыпы нярэдка зьяўляюцца перашкодай пры спробах цыганоў уладкавацца на працу.
Праваабаронцы лічаць мэтазгодным рыхтаваць у друку інтэрвію з цыганскімі грамадзкімі дзеячамі й працаўнікамі, якія заслужылі пашану ў калектывах, публікацыю твораў цыганскіх пісьменьнікаў, артыкулы пра цыганскую музычную культуру.
У звароце гаворыцца: «Выкараненьне цыганафобіі патрэбна ня толькі рома, але й беларусам. Для тытульнай нацыі нядобра быць у адносінах да нейкай дыяспары, мачахай з дурным характарам».
Дарэчы, на сумнеўнае асьвятленьне ў рэгіянальным друку «цыганскай тэмы» падпісантка Марыя Багдановіч зьвяртала таксама ўвагу ідэалягічнай ўправы Гомельскага аблвыканкаму. Намесьніца начальніка ўправы Тацяна Караткевіч адказала праваабаронцы, што рэдакцыям мясцовых друкаваных СМІ дадзены рэкамэндацыі «пра недапушчальнасьць выпуску матэрыялаў, якія маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненьні да цыганскага этнасу».