Суразмоўца газэты ва ўрадзе Расеі ўпэўнены, што «беларусы спрабуюць ўседзець на двух крэслах».
Як стала вядома «Коммерсанту», 6 чэрвеня ў Страсбуры пад эгідай Рады Эўропы адкрылася Міжнародная канфэрэнцыя па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю. Галоўная яе тэма: як зрабіць Будапэскую канвэнцыю 2001 года больш эфэктыўнай і пашырыць кола яе ўдзельнікаў. Пакуль пад ёй падпісаліся 45 краін, а ратыфікавалі 30 (бальшыня сяброў ЭЗ, ЗША, Канада, Японія).
Расея не далучылася да гэтай дамовы. Маскву не задавальняе 32-ы артыкул канвэнцыі аб «транспамежным доступе». Гэты артыкул дазваляе спэцслужбам адных краінаў пранікаць у кампутарныя сеткі іншых краінаў і праводзіць там апэрацыі, не ставячы мясцовыя ўлады ў вядомасьць.
Партнэры Расеі па СНД і АДКБ ня раз выказвалі публічную падтрымку расейскім ініцыятывам. Аднак, як стала вядома «Коммерсанту», месяц таму Беларусь, без узгадненьня з Расеяй, падала заяўку на далучэньне да Будапэскай канвэнцыі Рады Эўропы.
Суразмоўцы «Коммерсанта» ў расейскіх дыпляматычных і сілавых колах прызнаюцца: яны не чакалі ад Менска «такога недружалюбнага кроку».
«Беларусы, мабыць, зноў спрабуюць ўседзець на двух крэслах», — абураецца крыніца «Коммерсанта» ва ўрадзе Расеі.
Ня менш зьдзіўленыя былі і эўрапейцы, якія атрымалі заяўку зь Менску. «Не разумею, навошта Аляксандру Лукашэнку гэта трэба. Расейскія ініцыятывы, якія даюць уладам значна большы кантроль над нацыянальнымі сэгмэнтамі інтэрнэту, па ідэі, павінны быць значна бліжэй яму», — заявіў дыплямат адной з краін ЭЗ, які папрасіў не называць яго імя. — Цікава, Лукашэнка хоць ведае, што Будапэская канвэнцыя накіравана ня толькі на забесьпячэньне бясьпекі, але і на абарону свабоды і правоў чалавека ў інтэрнэце?"
Дыпляматычная крыніца «Коммерсанта» ў Менску прызнае: «У эўрапейскай канвэнцыі шмат недахопаў, але расейскія ідэі пакуль толькі абмяркоўваюцца, а нам ужо зараз трэба змагацца з махлярствам у інтэрнэце». Зрэшты, ён тут жа дадае, што Маскве няма чаго хвалявацца: «Улічваючы цяперашнія стасункі з ЭЗ, нашу заяўку наўрад ці хутка ўхваляць». Расею такая каламутная пэрспэктыва, аднак, не задавальняе. Па дадзеных «Коммерсанта», Масква мае намер пераканаць Менск адклікаць заяўку.