Чытач нашага сайту, які прадставіўся «працаўніком мэтрапалітэну», паведаміў пра «дывэрсію» на менскім мэтро — нехта ноччу, калі ў руху цягнікоў быў перапынак, перасек сілавы кабэль.
«Сёньня раніцай са станцыі «Магілёўская» да станцыі «Аўтазаводзкая» цягнікі ішлі з малой хуткасьцю. Справа ў тым, што нехта залез у мэтроўскія прылады, павырываў дрот. Гэта дывэрсія, бо ўжо ня першы раз. Да гэтага, за некалькі дзён да гэтай падзеі, падобнае адбылося на станцыі «Фрунзенская».
«Свабодзе» неафіцыйна ўдалося знайсьці пацьвярджэньне аднаму такому выпадку. Супрацоўнік адміністрацыі мэтрапалітэну на ўмовах ананімнасьці распавёў, што некалькі дзён таму ў мэтро сапраўды выявілі перасечаны кабэль. За гэты выпадак пакаралі дыспэтчарку, якая своечасова не адрэагавала на сыгнал пра аварыйную сытуацыю. Яе пазбавілі прэміі і накіравалі на пераздачу экзамэну.
Ці было гэта зроблена наўмысна, дакладна не вядома. Магчыма, нехта зрабіў гэта памылкова, сказаў суразмоўца. Паводле ягоных словаў, у адміністрацыі мэтро вывучалі відэа, але яно зафіксавала толькі, якія рабочыя ўваходзілі ў тунэль, а што адбывалася ў тунэлі, засталося нязьнятым.
Разарваны кабэль апэратыўна аднавілі.
Пасьля рамонту ў такіх выпадках рух цягнікоў на гэтых участках замаруджваецца да 20 кілямэтраў на гадзіну.
Мінулай ноччу невядомыя зламысьнікі разбурылі цэлы блёк абсталяваньня і павырывалі засьцерагальнікі, — пацьвердзіў супрацоўнік адміністрацыі мэтро.