Яго паседжаньні пачынаюцца сёньня ў Жэнэве. Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук агучыць факты парушэньня правоў прафсаюзаў і актывістаў.
Пры разглядзе беларускага пытаньня галоўнай стане сытуацыя на вытворчым аб’яднаньні «Граніт» у Мікашэвічах. Адміністрацыя гэтага прадпрыемства доўгі час чыніць перашкоды дзеля рэгістрацыі першаснай суполкі незалежных прафсаюзаў, звольніла з працы яе кіраўніка Алега Стахаевіча ды некаторых іншых актывістаў.
Кіраўніцтва «Граніту» адмаўляе суполцы ў выдзяленьні ёй памяшканьня. Алег Стахаевіч паведаміў, што рабочыя зьвярталіся да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ларысы Вершаловіч. Тая напісала ліст да выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара «Граніту», прасіла дапамагчы. У гэтыя выходныя Алег Стахаевіч атрымаў адказ ад кіраўніцтва прадпрыемства:
«Гэта — чарговая адпіска. Ніхто ня хоча ісьці нам насустрач. Тут шмат наліта вады — на поўныя дзьве старонкі. Асабліва „спадабаўся“ мне адзін абзац:
„Хачу зьвярнуць Вашу ўвагу на тое, што з улікам нормаў Закону Рэспублікі Беларусь ад 22.04.1992 году „Аб прафэсійных саюзах“ наймальнік прадстаўляе ў карыстаньне неабходнае для дзейнасьці абсталяваньне, памяшканьні, транспартныя сродкі і сродкі сувязі ў адпаведнасьці з дамовай (пагадненьнем) толькі прафсаюзам, якія дзейнічаюць у арганізацыі“.
Сэнс тут такі — вось у нас афіцыйныя прафсаюзы дзейнічаюць. А вы нібыта ня дзейнічаеце».
Юрыст Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова тлумачыць:
«Кіраўніцтва „Граніту“ адказвае: незалежны прафсаюз ня дзейнічае. Гэта такая непісьменная форма адказу.
Аднак закон аб прафсаюзах сфармуляваны так, што наймальнік сапраўды не абавязаны гарантаваць такія рэчы. Абавязку прадставіць юрыдычны адрас альбо памяшканьне для разьмяшчэньня кіраўнічага органу першаснай арганізацыі ў нашым заканадаўстве не зафіксавана. У законе сказана: па дамоўленасьці. Але гэта не абавязак, а права наймальніка. Яны маглі даць гарантыйны ліст, у іх там памяшканьняў шмат, яны маглі заключыць дамову аб арэндзе. Але яны гэтага ня робяць».
Якіх рашэньняў можна чакаць у Жэнэве? — пытаюся ў намесьніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча:
«Тут размова можа ісьці пра прыняцьце спэцыяльнага параграфу пра Беларусь. Найхутчэй так можа быць, таму што парушэньні відавочныя. І жахлівыя — у тым ліку. Спэцпараграф азначае, што ў Беларусі працягваюцца парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў. І калі такі спэцпараграф ёсьць, то для замежнага бізнэсу гэта сыгнал — у гэтую краіну лепш свае грошы не ўкладаць».
Чакаюць паведамленьняў з Жэнэвы і ў Мікашэвічах. Алег Стахаевіч адзначае:
«Зьвязваем вялікія надзеі. Трэба прымусіць улады пайсьці нам насустрач. Мы ж нічога ня робім супрацьзаконнага. Але, на жаль, наша дзяржава ня хоча выконваць законы, якія сама ж і напісала».
У 2007 годзе за парушэньні правоў прафсаюзаў Эўразьвяз прыпыніў для Беларусі рэжым гандлёвых прэфэрэнцыяў. Гэта павысіла на 3% экспартнае мыта для беларускіх тавараў. Каб вярнуць прэфэрэнцыі, беларускія ўлады павінны выканаць 12 рэкамэндацыяў МАП. У прыватнасьці, яны павінны даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі, даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзянаў па прафсаюзнай прыналежнасьці.