Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва па справе ўдзельніц групы Pussy Riot завершана


Сьледзтва па справе трох удзельніц групы Pussy Riot, якія правялі так званы панк-малебен ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, завершана.

Пра гэта паведаміў адвакат адной зь дзяўчат Мікалай Полазаў. У выстаўленае ёй абвінавачаньне унесеныя нязначныя, па яго словах, зьмены.

Цяпер з матэрыяламі справы азнаёмяцца пацярпелыя, а затым адвакаты і самі абвінавачаныя.

Тром дзяўчатам — Надзеі Талаконьнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч — выстаўленыя абвінавачаньні ў хуліганстве. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўленьня волі. У сярэдзіне красавіка тэрмін іх арышту быў падоўжаны да 24 чэрвеня.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала ўдзельніц Pussy Riot вязьнямі сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG