Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек: беларускія ўлады не выдаюць Бакіева


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Шукаць экс-прэзыдэнта Бакіева няма неабходнасьці, ён хаваецца ў Беларусі, заяўляюць у Бішкеку.

Былы прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў і яго атачэньне, якія знаходзяцца ў вышуку, жывуць у Беларусі, таму праваахоўным органам Кіргізіі няма патрэбы шукаць экс-прэзыдэнта.

Пра гэта заявіў Інтэрфаксу намесьнік міністра ўнутраных спраў рэспублікі Мэліс Турганбаеў.

«Бакіевы выдатна сябе там адчуваюць, бо яны знаходзяцца пад аховай афіцыйнага Менску, свабодна перасоўваюцца ўнутры і за межамі Беларусі, і іх нам не выдаюць, нягледзячы на запыты», — сказаў Турганбаеў.

Бакіеў быў скінуты 7 красавіка 2010 году падчас масавых дэманстрацый і сутыкненьняў мітынгоўцаў з праваахоўнымі органамі. Гэтыя падзеі, паводле афіцыйных дадзеных, прывялі да гібелі 77 чалавек.

Экс-прэзыдэнта абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні «масавых забойстваў двух і больш чалавек, узурпацыі ўлады».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG