Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае малако зноў шкодзіць Расеі


Прыпыніць увоз зь Беларусі сухога натуральнага малака, сухога абястлушчанага малака, сухой малочнай сыроваткі і масла жывёльнага вясковага (72,5% і 82,5% тлустасці) з 4 чэрвеня да 1 снежня 2012 года запатрабавалі ўдзельнікі Ўсерасейскай нарады прадстаўнікоў прадпрыемстваў малочнай галіны. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай рэзалюцыі нарады.

«У сувязі зь вельмі цяжкай сытуацыяй ва ўсясьветнай малочнай індустрыі, выкліканай перавытворчасьцю малака, і, як вынік, падзеньнем коштаў, расейская малочная галіна сутыкнулася зь недапушчальным зьніжэньнем коштаў як на сырое малако, так і на гатовую малочную прадукцыю».

На думку ўдзельнікаў нарады, для захаваньня малочнай галіны краіне неабходна прыняць комплекс доўгатэрміновых захадаў: «Калі прапанаваныя меры ня будуць прынятыя ў названыя тэрміны, нас чакае немінучы развал малочнай галіны Расеі, які суправаджаецца невяртаньнем значнага аб’ёму крэдытных рэсурсаў, стратай сродкаў дзяржпадтрымкі малочнай галіны, патрачаных за апошнія 10 гадоў, дэградацыяй традыцыйна аграрных тэрыторый краіны, масавым банкруцтвам прадпрыемстваў па вытворчасьці і перапрацоўцы малака, значным скарачэннем пагалоўя малочнага статку — да 30%, поўнай залежнасьцю Расеі ад імпартнай малочнай прадукцыі».

Сярод доўгатэрміновых захадаў аўтары рэзалюцыі прапануюць распрацаваць і заканадаўча замацаваць унутры Мытнага саюзу «сыстэму плянаваньня і кантролю тавараабароту ў яго рамках, а таксама гарманізаваць узровень дзяржаўнай падтрымкі з улікам доўгатэрміновых плянаў па нацыянальным разьвіцьці краін-удзельніц Саюзу».

На думку аўтараў рэзалюцыі, трэба паскорыць прыняцьце Тэхнічнага рэглямэнту на малако і малочныя прадукты Мытнага саюзу з улікам «усіх прапаноў расейскага боку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG