Цэнтар дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае канстытуцыйныя правы — як унутры краіны, так і ў міжнародных структурах.
«Цэнтар стратэгічнай цяжбы» атрымаў з Камітэту ААН па правах чалавека чарговае паведамленьне: прынятая скарга пра адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары», заснавальнікам якога выступілі 94 беларускія грамадзяне, у тым ліку й вядомыя палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка й Валер Ухналёў.
Яны пішуць пра парушэньне з боку Беларусі права грамадзянаў на свабоду аб’яднаньня й асацыяцыі, невыкананьне дзяржавай узятых на сябе ў гэтай частцы міжнародных абавязаньняў. У скарзе адзначаецца таксама, што дзейнасьць ад імя незарэгістраваных аб’яднаньняў у Беларусі разглядаецца як злачынства й перасьледуецца ў крымінальным парадку.
Паводле даверанасьці інтарэсы заяўнікаў у Камітэце ААН прадстаўляе юрыст Леанід Судаленка. Ён тлумачыў і прычыны нараджэньня такой ініцыятывы, як «Цэнтар стратэгічнай цяжбы»:
«У Гомельскім рэгіёне, як і ўва ўсёй краіне ў цэлым, вельмі шмат парушэньняў правоў грамадзянаў. Аднавіць парушанае права ў беларускіх судах практычна немагчыма, асабліва калі гэта тычыцца грамадзянскіх ды палітычных правоў. У прыватнасьці, такіх, як права на свабоду выказваньня сваіх меркаваньняў, права на мірныя сходы, права на незалежны суд, права абіраць і быць абраным. Практычна нельга абараніцца й ад дыскрымінацыі паводле палітычных матываў».
Суразмоўца кажа, што ў Камітэт ААН пададзена звыш паўсотні скаргаў грамадзянаў пра парушэньне іхніх правоў. І напісаныя яны пасьля таго, як людзі вычарпалі ўсе сродкі прававой абароны ўнутры краіны — прайшлі ўсе беларускія судовыя інстанцыі, уключна зь Вярхоўным судом.
У шасьці выпадках Камітэт ААН прызнаў дзеяньні беларускіх уладаў неабгрунтаванымі. У прыватнасьці — ліквідацыю праз суд грамадзкага аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы», адмову ў рэгістрацыі аб’яднаньня «Грамадзянская альтэрнатыва».
Леанід Судаленка працягвае: «Удалося дапамагчы Віктару Карняенку й Аляксандру Мілінкевічу. Мы даказалі, што да спадара Мілінкевіча падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году была прыменена адкрытая дыскрымінацыя з палітычных матываў. У далося абараніць правы на распаўсюд інфармацыі грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры — у яго падчас парлямэнцкай кампаніі канфіскавалі 15 тысяч перадвыбарчых улётак. Таксама ўдалося абараніць грамадзкую актывістку Марысю Тульжанкову, якая распаўсюджвала ў Гомелі ўлёткі наконт правядзеньня ў Менску Дня Волі і яе незаконна аштрафавалі».
Грамадзкі актывіст і палітык Васіль Палякоў дадае: гомельскі «Цэнтар стратэгічнай цяжбы» працуе ледзь не на ўсю Беларусь. Сюды зьвяртаюцца па дапамогу людзі зь Берасьця, Гародні, Віцебску, Менску:
«Калі паўстала пытаньне, якім чынам рэагаваць на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю „За справядлівыя выбары“, Сяргей Калякін зьвярнуўся ў наш цэнтар, і з нашым удзелам рыхтавалася скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека. І зараз камунікацыя з Камітэтам вядзецца праз нас».
Тым часам улады не прызнаюць і не выконваюць рашэньні Камітэту ААН — не адноўленыя незаконна зьліквідаваныя арганізацыі, ня вернутыя актывістам грошы за накладзеныя штрафы. Не адноўленыя на працы і людзі, чыё звальненьне прызнана палітычна матываваным.
Спадар Палякоў выказвае сваю думку на гэты конт: «Гэта залежыць ад сьветапогляду ўлады, яе культуры. Згодна зь міжнароднымі дамовамі ўлады павінны выконваць усе рашэньні Камітэту. Яны носяць абавязковы характар. І тое, што рашэньні не выконваюцца, — гэта вельмі дрэнна, гэта падрывае аўтарытэт улады. Тут размова ідзе пра імідж дзяржавы».
Цяперашняя праца цэнтру, як лічыць Васіль Палякоў, скіраваная на будучыню: «Сёньня мы больш працуем, па-першае, на пэрспэктыву. Па-другое, працуем над тым, каб мяняць правасьвядомасьць судзьдзяў, адвакатаў, чыноўнікаў. Адна справа, калі мы кажам, што парушана нацыянальнае заканадаўства. Іншая справа, калі мы спасылаемся на міжнародныя нормы, на практыку Камітэту ААН, Эўрапейскага суду. Яны бачаць, што праўда й перавага на нашым баку, што гэтыя нормы немагчыма парушаць. Беларускае заканадаўства таксама прызнае іхні прыярытэт, і яны — частка беларускага заканадаўства».
Вялікую колькасьць зваротаў менавіта ў Камітэт ААН па правах чалавека ў «Цэнтры стратэгічнай цяжбы» тлумачаць тым, што Беларусь не падпісала міжнародныя пагадненьні, згодна зь якімі грамадзяне краіны маглі б зьвяртацца па абарону правоў яшчэ і ў Эўрапейскі суд.