Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Калякіна


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

У ААН зарэгістраваная скарга грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары».

У скарзе, пададзенай у Камітэт ААН па правах чалавека, Сяргей Калякін разам зь іншымі заяўляе пра парушэньне беларускімі ўладамі права на свабоду асацыяцый. У скарзе таксама адзначаецца, што Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязаньні ў гэтай частцы, а дзейнасьць ад імя незарэгістраваных аб’яднаньняў у Беларусі — злачынства, якое караецца ў крымінальным парадку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У мінулым годзе Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары». Заяўку на рэгістрацыю падавалі заснавальнікі — Сяргей Калякін, Валерый Ухналёў і Віктар Карняенка, а таксама 91 сябра аб’яднаньня. Вярхоўны суд пацьвердзіў высновы Мін’юсту.

Гомельскі юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка, які па даверанасьці прадстаўляе інтарэсы заяўнікаў у ААН, упэўнены, што па гэтай скарзе будзе ўстаноўлены факт парушэньня артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG