Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэсбанк абяцае кіраваны выхад Грэцыі з эўразоны


Наступствы адмовы Грэцыі ад выкананьня сваіх абавязкаў у двухбаковым і шматбаковым пагадненьнях будуць кіраванымі для эўразоны, лічаць экспэрты цэнтральнага банку Нямеччыны, перадае Інтэрфакс.

«Сытуацыя ў Грэцыі надзвычай усіх турбуе. Грэцыя пагражае адмовай ад рэалізацыі ўзгодненых рэформаў і мер кансалідацыі», – адзначаецца ў паведамленьні Бундэсбанку.

Нямецкі ЦБ рэкамэндуе Афінам як мага больш старанна ўзважыць наступствы для краіны ў выпадку рэалізацыі такога сцэнару. Для эўразоны наступствы будуць «істотнымі, але не катастрафічнымі», гаворыцца ў штомесячнай справаздачы Бундэсбанку.

«Выклікі для эўразоны будуць істотнымі, але кіраванымі з улікам асьцярожнага антыкрызыснага мэнэджмэнту», – лічаць экспэрты Цэнтрабанку ФРГ.

Пры гэтым Бундэсбанк настойвае на тым, што павелічэньне праграм дапамогі Грэцыі і прыняцьце дадатковых мер для яе падтрымкі на дадзены момант занадта рызыкоўнае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG