А сёньня былы ўдзельнік Украінскай паўстанцкай арміі, цяперашні Герой Украіны гатовы ўзяць у рукі зброю, каб не дапусьціць у сваёй краіне другой дзяржаўнай мовы. Паэт, аўтар культавай песьні «Два колеры» Дмытро Паўлычка — госьцем «Вольнай студыі».
— Пане Дмытро, у беларускай мэдыйнай прасторы Ўкраіна сёньня прысутнічае заўважна — у сувязі з падзеямі вакол Юліі Цімашэнкі і г.д. А як часта Беларусь прыцягвае ўвагу ўкраінцаў і з якіх нагодаў?
— Пра Беларусь я згадваю ледзь ні штодня, калі думаю пра нашы праблемы. Мы на Ўкраіне перажываем страшныя часы: у нас з прыходам да ўлады Партыі рэгіёнаў на чале з Януковічам склалася сытуацыя, што народ — гэта адно, а ўлада — другое. Наша ўлада цалкам залежная ад Масквы і ад сваіх асабістых матэрыяльных інтарэсаў. А беларуская ўлада даўно з Масквой у нейкіх саюзах. Я заўсёды казаў і цяпер кажу, што беларусы яшчэ больш нешчасьлівыя, чым мы. Але мы павінны захаваць нашыя нацыянальныя дзяржавы, інакш нам канец.
Як ні дзіўна, цяпер Украіне патрэбная беларуская дапамога. Я нядаўна быў у Ужгарадзе, у гэтак званым Славянскім унівэрсытэце. Гэты ўнівэрсытэт у закарпацкім Ужгарадзе фінансуе Расея. Я паглядзеў там музэй, прайшоў па ўсіх катэдрах, пабачыў паляністыку, баўгарыстыку, там вывучаюць сэрбскую, харвацкую, славенскую, чэскую, славацкую мовы... Пытаюся, а дзе тут у вас беларускае аддзяленьне? А беларускага аддзяленьня — няма. І гэта пры тым, што ў Ужгарадзе існуе шматлікая і актыўная беларуская суполка. Я пытаюся ў выкладчыкаў: як жа ў вашым унівэрсытэце можа ня быць Беларусі?! Вы мне паказваеце, як абразы на сьценах, партрэты ўсіх славянскіх паэтаў. А дзе беларускія паэты? А ўсё таму, «вялікі брат» лічыць, што ў ягоным Ужгарадзкім Славянскім унівэрсытэце беларусістыка непатрэбная. І мне сорамна, што на тэрыторыі маёй краіны існуе такі «славянскі ўнівэрсытэт». Я як беларускі патрыёт адчуваю сорам, што мы ва Ўкраіне так і не паставілі вялікага помніка якому-небудзь выдатнаму беларусу. У нас няма помніка Янку Купалу. Я напісаў пра гэта ўкраінскаму прэзыдэнту з просьбай дапамагчы, дамовіцца з прэзыдэнтам Беларусі і зрабіць так: беларусы ставяць помнік у Менску гетману Піліпу Орліку (ён родам зь Меншчыны), а мы ставім помнік Францішку Скарыну ў Кіеве. Але нічога зрабіць нам не ўдалося.
— Затое ім удалося — Лукашэнка адабраў у Скарыны цэнтральны праспэкт беларускай сталіцы... Мы ў Беларусі ўсё часьцей чуем, што і Ўкраіне не зашкодзіць другая дзяржаўная мова. Як вы да такіх намераў ставіцеся?
— Я баюся гэтага найбольш і думаю, што гэтага баіцца нават той, хто прапануе дзьвюхмоўе. Наш прэзыдэнт паехаў нядаўна ў Маскву і сказаў там на прэс-канфэрэнцыі, што ўкраінцы хочуць мець другую дзяржаўную мову — расейскую. Якія украінцы гэтага хочуць? Вы разумееце, сёньня расейская мова ва Ўкраіне фактычна займае дамінуючае месца. Яна не перасьледуецца, яна ўсюды пашыраная. Дык навошта Януковічу і Пуціну другая дзяржаўная мова ва Ўкраіне? А я Вам скажу, для чаго. Для таго, каб зьнішчыць Украіну. Бо як толькі ва Ўкраіне будзе ўведзеная другая дзяржаўная мова, у нас адразу адбудзецца раскол на расейскамоўнае і ўкраінскамоўнае насельніцтва. Калі прыйдзе расейская мова, якая па сваёй прыродзе агрэсіўная, ніякага паралельнага ўжываньня ня будзе. А ня будзе ў нас украінскай мовы — ня будзе і ўкраінскай нацыі, ня будзе і ўкраінскай дзяржавы. Калі ня дай Божа расейская мова набудзе ў нас статус другой дзяржаўнай, я — заяўляю гэта з поўнай адказнасьцю — вазьму ў рукі зброю! Я лепш памру, я не хачу жыць ва Ўкраіне, дзе будзе панаваць расейская імпэрская мова. Гэтая мова не зьяўляецца звычайнай мовай, яна не дае магчымасьці выйсьці на ўсясьветную арэну. Мне польская мова, ангельская мова, беларуская мова адкрываюць акно ў душы другіх народаў, а расейская мова — ніякага акна не адкрывае. Расейская мова нясе імпэрыю, гэтай мовай размаўляе армія, гэтай мовай размаўляе танк, які ірваўся ў Эўропу ў 1968 годзе. Расейскія танкі мрояць пра гэта, ім хочацца яшчэ паезьдзіць па Эўропе. Але яны ўсе размаўляюць на расейскай мове. Таму расейская мова — гэта сьмерць Украіны.
— Вы кажаце, што гатовыя ўзяцца за зброю. Але хіба ня ёсьць галоўнай зброяй паэта — слова?
— Не, ня ёсьць. Мы так прывыклі гаварыць, гэта наша даўняя ўлюбёная мэтафара. Але бяда ўся ў тым, што ні Янка Купала, ні Тарас Шаўчэнка, ні Пушкін, ніхто з паэтаў ня змог спыніць арміі, якія ішлі адна на другую. Ніякім словам я сёньня не магу спыніць нашага прэзыдэнта, які едзе ў Маскву і брэша там пра тое, што ўкраінцам патрэбная другая дзяржаўная расейская мова.
— Я цытаваў гэтыя радкі ўсім знаёмым украінцам, працытую і вам. Іх аўтар — Уладзімер Сасюра, ён зьвяртаецца да Ўкраіны так: «У галаве тваёй — макуха, / хіба ты можаш жыць сама, / расейска-польская ты шлюха, / маларасейская турма!». Ці мае права паэт так гаварыць са сваёй краінай?
— Мае права. І Сасюра тут быў ня першым, першым быў Тарас Шаўчэнка, які сказаў: «І ты распнесься, Украіна, сама распнесься, ляжаш сама пад ворага». Вялікі Яўген Маланюк пісаў: «Цябе б канём татарскім гнаці, праклята бранка стэпава». І далей — ты курва, шлюха і прастытутка... Гэта адчайны крык нашых паэтаў. А паэт мае права на той крык, які ён ня можа спыніць у сабе. Разумееце, калі я кажу пра зброю, я знаю, што я не адзін такі, што ёсьць людзі, якія ўжо сёньня хацелі б узяцца зброю. І я іх стрымліваю, я ня клічу іх да зброі, але калі ў нас у Вярхоўнай Радзе знойдзецца 300 прадажных дэпутаў, якія прагаласуюць за другую дзяржаўную мову, то нічога тады не застанецца, і тады ўжо нікога не стрымаеш.
— Але ж гэта грамадзянская вайна. Гэта ж самае страшнае, што можа быць.
— Вы правільна думаеце, я таксама так думаю. Але наша слабасьць заўжды
пачынаецца з таго, што мы баімся крайнасьцяў, мы заўжды шукаем кампраміс: маўляў, у наш час зброя нічога ня можа, зброя толькі кроў нараджае і г.д. Я гэта ўсё ведаю. Але я Вам 1000 разоў гатовы паўтарыць, што ёсьць у гісторыі такія хвіліны, калі ня ўсё вырашае хітрая дыпляматыя. Зразумейце, калі б палякі і беларусы не паўставалі ў XIX стагодзьдзі двойчы — у 1830-м і ў 1863 г. — не было б сёньня Польшчы і Беларусі. І не было б самастойнай Украіны, калі б мой старэйшы брат Пятро не загінуў у гестапа, калі б мае сябры не загінулі. Вы ведаеце, была 300 000 украінская Паўстанцкая армія — яна не ў Сыбіры палягла, а тут, у лясных баях, у бункерах хлопцы падрываліся... Я гавару эмацыйна, але я хачу, каб вы маю думку зразумелі: ёсьць час дыпляматычны, ёсьць час пошуку кампрамісаў нават з ворагам. Але ёсьць час, калі адступаць немагчыма.
— Вы — славуты паэт, маеце званьне Герой Украіны. А якія ў вас адносіны з сёньняшнім украінскім кіраўніцтвам, з тым жа Януковічам?
— Мне неаднойчы пісалі і тэлефанавалі з канцылярыі Януковіча: прэзыдэнт вас чакае, вы можаце прыйсьці, вы маеце права прыйсьці. Але я не іду. Я папрасіў перадаць Віктару Фёдаравічу Януковічу наступнае: «Я прыйду, але мы будзем гаварыць так, каб нас пачуў увесь народ, — у жывым эфіры». Больш за тое, я нядаўна выступаў у Івана-Франкоўску і сказаў перад народам: мяне кліча Януковіч, і я вам цяпер скажу тое, што павінен сказаць яму. Каб не забыцца і не сказаць яму пра штосьці іншае. Я скажу Януковічу ўсяго тры рэчы. Першая: пане прэзыдэнт, паабяцайце ўкраінскаму народу, што ніколі пры вас расейская мова ня будзе другой дзяржаўнай моваю ў краіне. Другое: вы павінны адмовіцца ад таго, што ў краіне дамінуе Расейская праваслаўная царква, а ня Кіеўскі патрыярхат. І трэцяе: вы павінны выпусьціць Юлю з турмы і ўступіць, як найхутчэй, у Эўрапейскі саюз. Усё. Больш мне з канцылярыі прэзыдэнта не званілі.
— Вы шмат каго з беларускіх паэтаў пераклалі на ўкраінскую. Гэтыя пераклады займаюць цэлы том у вашым нядаўна выдадзеным дзесяцітомавіку. А хто з нашых творцаў вам найбліжэй?
— Яшчэ з часоў, калі я жыў у Львове, прыгадваю свае сустрэчы з Аркадзем Куляшовым. Максім Танк — выдатны паэт, але ён мяне расчараваў сваімі выступамі на ўсесаюзных зьездах у Маскве, ужо так угінаўся... Дарэчы, на адным з такіх зьездаў я пазнаёміўся з Васілём Быкавым. Мне сказалі, што Быкаў піша свае творы па-расейску, а потым іх хтосьці перакладае на беларускую мову. Я наважыўся, падышоў, далікатна спытаўся і пачуў: «Дмытро, гэта няпраўда». Потым мы сядзелі побач, слухалі прамовы, і я адчуў, што каля мяне сядзіць вялікі беларускі патрыёт. Калі ён пры Лукашэнку выехаў з Беларусі і нейкі час жыў у Празе, я знайшоў яго там, і мы доўга размаўлялі. А калі ў 2009 годзе я быў у Беларусі, то папрасіў сваіх сяброў Бураўкіна і Рагойшу, каб зьезьдзіць на магілу Быкава. Паглядзеўшы на той камень, я тады напісаў верш-экспромт: «На магіле Васіля Быкава — / камень з белаю жылкаю, / няйначай бліскавіца застыла ў ім, / ударыўшы з неба. / Я дакрануўся, а яна пячэ. / То ня з неба, а скрозь камень агонь вялікага беларускага болю цячэ, / з сэрца зямлі, дзе Васіль Быкаў спачывае. / Беларусь, тваё сэрца / нават пад каменем не ўмірае, / а б’ецца ў руку маю, б’ецца ў маё плячо».
— Дзякуй за такі пранікнёны верш. Вашы беларускія сябры-пісьменьнікі ў сёньняшняй Беларусі занесеныя ўладай у чорныя сьпіскі. Што вы ім можаце пажадаць?
— Гэта вялікі гонар — быць ім у тых сьпісках. А што пажадаць маю? Трымацца! Мае дарагія Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Сяргей Законьнікаў, трымайцеся! Гэта людзі, на якіх будуць маліцца беларускія пакаленьні, бо ніхто ня будзе маліцца на тых прадажных беларускіх пісьменьнікаў, якія сёньня служаць лукашэнкаўскаму рэжыму. Дарэчы, у вас у Беларусі вельмі шмат украінцаў, якія знаходзяцца пры ўладзе, асабліва ў Магілёве. Я быў там, калі адкрывалі помнік Шаўчэнку. Са мною яны па-ўкраінску размаўлялі. Я кажу ім, забыўшыся на ўсю дыпляматыю: «Сволачы, чаму вы не гаворыце па-беларуску?». А яны ў адказ: «У нас так не принято». І ўсё ж Беларусь ніколі ня будзе цалкам русіфікаваная, бо ёсьць шмат беларусаў, якія трымаюцца свайго. Я люблю слухаць беларускае Радыё Свабода, я люблю слухаць вашых творцаў, звычайных людзей з вуліцы. Нацыянальная дзяржава і для Беларусі, і для Ўкраіны павінна стаць прыярытэтам. І тады мы разам станем часткай Эўропы, паасобку ў нас нічога ня выйдзе.

А ўсё таму, «вялікі брат» лічыць, што ў ягоным Ужгарадзкім Славянскім унівэрсытэце беларусістыка непатрэбная ...

Зразумейце, калі б палякі і беларусы не паўставалі ў XIX стагодзьдзі двойчы — у1830-м і ў 1863 г. — не было б сёньня Польшчы і Беларусі ...