Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены ад пасады галоўны санітарны лекар Арнаутаў


Галоўны дзяржаўны санітарны лекар — намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Алег Арнаутаў вызвалены ад займанай пасады

У прыёмнай міністра аховы здароўя Васіля Жарко гэтую інфармацыю пацьвердзілі, але прычыну адстаўкі не назвалі. Не назвалі і пераемніка Арнаутава.

На пасаду галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Арнаутаў быў прызначаны ў верасьні 2010 году. Ён стаў наступнікам Валянціны Качан, якая ачольвала санітарную службу краіны падчас эпідэміі сьвінога грыпу ўвосень і ўзімку 2009–2010 году. І трымала інфармацыю як сапраўдную дзяржаўную таямніцу.

Да пераводу ў сталіцу Алег Арнаутаў працаваў галоўным санітарным лекарам Берасьцейскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG