Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле назваў Беларусь «ганьбай для Эўропы»


Гіда Вэстэрвэле
Гіда Вэстэрвэле

Пра гэта міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў, выступаючы на парлямэнцкіх дэбатах у Бундэстагуэ

Пра гэта паведамляе агенцтва dapd.

Кіраўнік нямецкага МЗС выказаў сваю заклапочанасьць у сувязі з сытуацыяй у Беларусі:

«Тое, што адбываецца там, гэта „ганьба для Эўропы“. Дэмакратыя і вяршэнства закону — краевугольны камень эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Бяз гэтага ня можа быць ніякага прагрэсу на шляху да ЭЗ».

«Гэта тычыцца таксама і Ўкраіны», дадаў міністар.

Аглядальнікі адзначаюць, што апошнім часам Бэрлін усё часьцей крытыкуе палітыку Віктара Януковіча і ставіць ягоны рэжым поруч з рэжымам Лукашэнкі. Учора такі падыход прагучаў і з вуснаў канцлера Ангелы Мэркель. Выступаючы ў Бундэстагу па пытаньнях бясьпекі і зьнешняй палітыкі Нямеччыны, яна, паводле агенцтва Reuters, упершыню назвала Ўкраіну дыктатурай і параўнала яе зь Беларусьсю — адной з самых ізаляваных эўрапейскіх краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG