Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў: Калі б мітынгаў не было, мы б даўно ў Менск ператварыліся


Барыс Нямцоў на апазыцыйным маршы
Барыс Нямцоў на апазыцыйным маршы

Адзін з арганізатараў акцыяў пратэсту ў Маскве 6-7 траўня, сустаршыня Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў у размове з аглядальнікам расейскай службы Радыё Свабода ўзгадаў пра беларускую сытуацыю.

Адзін з арганізатараў акцыяў пратэсту ў Маскве 6-7 траўня, сустаршыня Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў у размове з аглядальнікам расейскай службы Радыё Свабода ўзгадаў пра беларускую сытуацыю.

У прыватнасьці, на пытаньне «Чаго вы дамагліся мітынгамі?» Нямцоў адказаў:

– Дабіліся таго, што так проста Пуціну красьці, хаміць і істэрыць, і пры гэтым нічога не рабіць, не атрымаецца. Калі б мітынгаў не было, мы б даўно ў Менск ператварыліся. А пра Менск вам ня трэба распавядаць – гіпэрінфляцыя, заработныя платы ў памеры 200-250 даляраў – і гэта лічыцца добрая зарплата. Гэта людзі, якія сядзяць у турмах, бясконцая хлусьня, людзей не выпускаюць з краіны.

Тое, што Пуцін сьмяротна баіцца свайго ўласнага народа і ня робіць такіх гадасьцяў, як Лукашэнка, адбываецца таму, што мы выходзім на плошчы. Трэба працягваць нарошчваць мірны пратэст. Шэсьці, мітынгі, пікеты, страйкі, усерасейская палітычная стачка, патрабаваньні імпічмэнту.

Цалкам гутарку можна чытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG