Увесь сьвет разам есьць горы мяса — як найменей 268 мільёнаў тонаў ялавічыны, сьвініны, бараніны і кураціны за год.
Паводле новых дасьледаваньняў Арганізацыі харчаваньня і сельскай гаспадаркі, разьвітыя заходнія краіны па-ранейшаму ўзначальваюць сьпіс мясажэраў, нягледзячы на занепакоенасьць атлусьценьнем, халестэрынам і лёсам жывёлін.