Архібіскуп з Ватыкану прамаўляў па-беларуску
Сакратар Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Цырыль Васіль (славак паводле паходжаньня) узначаліў літургію ва ўсходнім абрадзе ў касьцёле ў Івацэвічах 8 траўня. Літургія адбылася ў памяць закатаванага гестапа грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак Бабровічы, Красьніца, Вяда і Тупічыцы ў Івацэвіцкім раёне.