Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: «Польскія» могілкі сталі «каталіцкімі»


«Польскія» могілкі ў Магілёве атрымалі новы статус
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00
Наўпроставы лінк

«Польскія» могілкі ў Магілёве атрымалі новы статус

Шыльда пра новы статус зьявілася пры ўваходзе на могілкі. Традыцыйна яны называюцца «Польскімі», а на шыльдзе пазначаныя як «Каталіцкія».

Наданьня могілкам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці працяглы час дамагалася каталіцкая грамада.

Шмат якія тутэйшыя надмагільлі апаганеныя. Помнікі паламаныя й панявечаныя.

Увосень 2011 г. адзін са скляпоў закансэрвавалі да часу, пакуль ня знойдуцца сродкі на яго рэстаўрацыю. Грошы зьбіраюцца ў замежжы.

На Польскіх могілках у 19-м і пачатку 20-га стагодзьдзя хавалі гарадзкую эліту. Надмагільлі вырабляліся ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу. Пасьля Другой усясьветнай вайны на могілках хавалі ўжо гарадзкіх савецкіх і партыйных начальнікаў. Тут пахаваны й паэт Аляксей Пысін.

Могілкі лічацца закрытымі.

На Польскіх могілках захаваліся дзьве капліцы. Адна зь іх належыць грэка-каталіцкай парафіі Бялыніцкай Маці Божай, другая — рыма-каталіцкай парафіі Сьвятых Казіміра й Ядвігі.



"Польскія" могілкі пад назвай "Каталіцкіх" цяпер маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці
"Польскія" могілкі пад назвай "Каталіцкіх" цяпер маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці


Цэнтральная алея могілак
Цэнтральная алея могілак
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG