Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жана Літвіна


Жана Літвіна
Жана Літвіна
Нарадзілася 30 жніўня 1954 году ў Менску ў сям’і мастака Мікалая Залознага.

Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.

З 1976 па 1994 працавала ў сыстэме Дзяржтэлерадыё Беларусі, прайшла шлях ад малодшага да галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі вяшчаньня для моладзі.

Былы галоўны рэдактар закрытай па палітычных матывах дзяржаўнай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». Пасьля звальненьня зь дзяржаўнага радыё разам з калегамі ў 1994 годзе заснавала менскую гарадзкую незалежную радыёстанцыю «Радыё 101,2 FM», закрытую уладамі ў 1996 г.

З 1994 г. па 1999 г. была дырэктарам менскага бюро радыё «Свабода».

З 1994 году — генэральны дырэктар закрытага акцыянэрнага таварыства «БМ Інфарм».

З 1995 году — прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Праваслаўная. Замужам.
XS
SM
MD
LG