2 траўня адбудзецца прэзэнтацыя адразу двух выданьняў, падрыхтаваных праваабарончым цэнтрам «Вясна»: фотаальбома «За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010» і «Наша Вясна. Гісторыя ў асобах», паведамляе сайт гэтай арганізацыі.
Героі фотаальбома «За права на выбар» – фігуранты крымінальнай справы, узбуджанай пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Выданьне «Наша Вясна. Гісторыя ў асобах» прысьвечанае 16-гадовай гісторыі «Вясны» і складаецца з інтэрвію з актывістамі праваабарончай арганізацыі. Сярод іх – апошняе інтэрвію на волі нязьменнага кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага.
У імпрэзе возьмуць удзел намесьнік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, рэдактар незалежнай газэты «Новы час» Аляксей Кароль, сябра Рады ПЦ «Вясна» Тацяна Равяка.
Пачатак імпрэзы а 18.00 у офісе партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, уваход з двара). Усіх наведнікаў чакае падарунак, запэўнівае сайт.