Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 красавіка — суд над Паўлам Вінаградавым

абноўлена

Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Паўла Вінаградава будуць судзіць за дробнае хуліганства ў чацьвер а 14-й гадзіне ў судзе Савецкага раёну — нібыта ён зноў нецэнзурна лаяўся.

25 красавіка адзін зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў паехаў у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Маскоўскага раёну, каб стаць на ўлік. Бо два тыдні таму Вінаградаву прызначылі прэвэнтыўны нагляд.

Праз гадзіну Павал патэлефанаваў жонцы Сьвятлане і сказаў, што яго чакаюць для размовы супрацоўнікі міліцыі з Савецкага РАУС.

Міліцыянты забралі хлопца з сабой і былі гатовыя адразу завезьці ў суд, але Павал запатрабаваў адваката.

Ноч да суду ён правёў ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Падрабязнасцьі – пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG