Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: Эўрапейская салідарнасьць аказалася эфэктыўнай


Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацьвердзіў, што амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Лешак Шэрэпка «ўжо перасёк польска-беларускую мяжу» падкрэсьліўшы пры гэтым, што «эўрапейская салідарнасьць аказалася ў дадзеным выпадку эфэктыўнай».

«Але важнейшы, натуральна, не камфорт амбасадараў альбо тое, дзе яны знаходзяцца, а стан дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, які залежыць ад таго, як Беларусь ставіцца да ўласных грамадзянаў.

Нагадаю пра нашу нязьменную палітыку абумоўленасьці ды заахвочваньня беларускіх уладаў, па-першае, да вызваленьня палітвязьняў, што дазволіць пачаць дыялёг з Эўразьвязам. А пазьней — правядзеньне парлямэнцкіх выбараў паводле міжнародных стандартаў, што зрабіла б магчымым блізкае супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам і эўразьвязаўскую дапамогу Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG