Адной з галоўных тэмаў у пошце апошніх тыдняў застаюцца санкцыі Эўразьвязу супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, датычных да палітычных рэпрэсіяў у краіне, а таксама рэакцыя на гэтыя санкцыі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Жорсткая і пасьлядоўная палітыка Эўразьвязу прывяла да таго, што на мінулым тыдні ўлады ў разьліку на зьмякчэньне пазыцыі Брусэлю вымушаны былі вызваліць двух палітвязьняў — Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнку.
Між тым змаганьне з санкцыямі кіроўны рэжым вядзе і на іншых кірунках. Ідэалягічны апарат па старой савецкай завядзёнцы спрабуе далучыць да гэтай кампаніі шараговых рабочых. Вось які ліст на гэтую тэму даслаў нам Алесь Цадко з Маладэчна. Слухач піша:
«Улада арганізоўвае так званыя „рабочыя пратэсты“ супраць санкцыяў і тых апазыцыйных актывістаў, якія гэтыя санкцыі падтрымалі. Як жа ўсё гэта падобна да такіх жа прапагандысцкіх кампаніяў савецкага часу! Перш чым быць уцягнутымі ў гэтую брудную гульню, я б раіў рабочым людзям моцна задумацца. Не за тых сёньня трэба заступацца. Калі мы жывём не ў краіне рабоў, халуёў ды стукачоў, дык заступіцца варта найперш за змагара і ахвярніка Сяргея Каваленку, які прыняў вялікія пакуты за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Дарэчы, нешта не чуваць у гэтай справе галасоў нашых хрысьціянскіх сьвятароў.
Сёньня трэба патрабаваць вызваленьня з-за кратаў палітычных апанэнтаў рэжыму, якія пакараныя толькі за тое, што хацелі зьменаў у сваёй краіне.
Варта таксама дамагацца аб’ектыўнага расьсьледаваньня спраў бясьсьледна зьніклых Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадзкага, а адначасова і загадкавай сьмерці Карпенкі.
...Пытаньне, якое даўно мяне турбуе: чаму ў нас паўсюль знаходзяцца стукачы, якія за адпаведную плату пішуць хлусьлівыя даносы на палітычных апанэнтаў, што ў далейшым становіцца падставай для пазбаўленьня гэтых людзей працоўных месцаў? Чаму наша палітычная сыстэма ператварылася, па сутнасьці, у турэмную? Няўжо вам, людзі, падабаецца быць „шасьцёркамі“?»
Далей у сваім лісьце на «Свабоду» Алесь Цадко з Маладэчна закранае некаторыя праблемы ўласнага жыцьця. Яшчэ адна цытата:
«Мне, як і многім маім калегам па Маладэчанскім радыёзаводзе „Спадарожнік“, з 1998 году адмоўлена ў ільготнай пэнсіі. І пісалі мы ўсюды, і судзіліся — і нічога не дабіліся. Бо не існуе закону і незалежнага суду, а ёсьць толькі загад Лукашэнкі: зэканоміць на такіх, як мы. Можа, таму і зьявіліся ў нас у Беларусі раптам 10 тысяч легальных даляравых мільянэраў, што нажыліся за кошт такіх, як мы, у каго адабралі ільготы і абясцэнілі савецкія ўклады на ашчадных кніжках?»
Подпіс: Алесь Цадко, былы рэгуліроўшчык радыёапаратуры з 20-гадовым стажам радыёзаводу «Спадарожнік». Маладэчна.
Зьвярну ўвагу на тое, спадар Алесь, што масавасьці ў наладжанай уладамі кампаніі асуджэньня апазыцыянэраў пакуль не назіраецца. Вядомыя толькі два выпадкі, калі рабочых нейкім чынам ці то пераканалі, ці то ўгаварылі падаць у суд на апазыцыйных лідэраў за ўведзеныя Эўразьвязам санкцыі (маю на ўвазе пазовы Цыбліенкі і Амяльянчыка). І наўрад ці гэты рух набудзе вялікі размах у далейшым. Шырокай народнай падтрымкі такія ініцыятывы яўна ня маюць. Наадварот, асобы, якія наважваюцца на падобныя дзеяньні, трапляюць у ня самую камфортную псыхалягічную атмасфэру. Адметна, што праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў нядаўна нават прыгразіла судом тым сродкам масавай інфармацыі, якія крытыкуюць так званую «рабочую ініцыятыву», накіраваную супраць апазыцыі.
Аўтар наступнага ліста Пётар Дырында зь вёскі Хілімонаўцы Сьвіслацкага раёну заклапочаны абмежаваньнямі на выезд за мяжу, зь якімі апошнім часам сутыкаюцца ня толькі апазыцыянэры, але і многія грамадзяне, далёкія ад палітыкі. Слухач піша:
«Апошнім часам па „Свабодзе“ шмат гавораць пра „чорны сьпіс“ невыязных апазыцыянэраў, якім улада забараніла выяжджаць за мяжу. А я лічу, што цяпер невыязной стала ўся Беларусь. Прынамсі, на працягу сямі дзён з васьмі выехаць на ўласным аўтамабілі немагчыма: не выпускаюць. Пасажырам, праўда, пакуль што можна кожны дзень ехаць. Але ж усё гэта так ненадзейна, нетрывала. Заскочыць шарык за ролік у аднаго ўсім вядомага начальніка — і дазволяць выяжджаць за мяжу адзін раз на 20 ці нават на 30 дзён. А можна і раз на год. І дзе, у якой інстанцыі гэта магчыма абскардзіць?».
Чаму ўведзена такое абмежаваньне, Вы, спадар Пётар, безумоўна, добра ведаеце. Бэнзін у суседняй Польшчы каштуе прынамсі два даляры за літар, а на гэтым баку мяжы — 80 цэнтаў. Дазволь выяжджаць на ўласным транспарце штодня — дык у вас у Сьвіслацкім раёне ня будзе каму ні араць, ні сеяць: усе кінуцца саляркай спэкуляваць... Хоць, безумоўна, і гэтыя абмежаваньні на вываз паліва, і кошты на бэнзін, і памеры заробкаў у Беларусі сьведчаць пра тое, што ў нацыянальнай эканоміцы — вялікія праблемы.
Пра амаральнасьць улады разважае ў сваім лісьце на «Свабоду» Алесь Скурко зь Менску. Згадваючы пра нядаўняе вызваленьне двух палітвязьняў, слухач піша:
«Дзе, у якой краіне (нават самай аўтарытарнай) улады бяруць у закладнікі сваіх жа грамадзянаў, а потым імі гандлююць, як скацінай — у абмен на крэдыты? А ў Беларусі ўжо амаль 18 год гэта норма.
А як жа Канстытуцыя зь яе гарантыямі грамадзянскіх правоў? Дзе павага да суграмадзянаў, якія жадаюць жыць уласным розумам на прынцыпах чалавечай годнасьці і маралі?
Калі такой павагі няма ў адносінах да сваіх грамадзянаў, то ці трэба зьдзіўляцца, што падобным жа чынам наш правадыр ставіцца і да замежных лідэраў? Адсюль і „казлы“, і „вашывыя“, і „адмарозкі“, і „галубятня“, і „безь яец“...
Калісьці Ганс Франк, нямецкі правазнаўца, чыноўнік высокага рангу ў адміністрацыі Гітлера, у адказ на крытыку заходніх краін за парушэньні нормаў канстытуцыі Нямеччыны сказаў так: „Воля фюрэра — вось наша канстытуцыя!“ Гэта вам ні пра што не нагадвае?
...На жаль, большасьць беларусаў (асабліва сталага веку, якія маюць трывалы савецкі мэнталітэт) да праблемы амаральнасьці ўлады ставяцца абыякава, ня лічаць гэта чымсьці першачарговым. Стаіць убаку ад гэтай праблемы і царква. Дый адукаваная частка насельніцтва асабліва не пратэстуе супраць амаральных паводзінаў дзяржаўных чыноўнікаў. Гэта перастала быць для большасьці грамадзтва чымсьці абуральным. Словам, пакуль што чалавечая мараль — гэта не пра нашу ўладу...».
Так, спадар Алесь, калі беларускаму чыноўніку давядзецца выбіраць паміж нормай закону і якім-небудзь распараджэньнем прэзыдэнта, якое гэтаму закону супярэчыць, — мала хто ў Беларусі сумняецца ў тым, які выбар зробіць чыноўнік. Аднаго разу мы нават былі сьведкамі адкрытага прызнаньня гэтага. Памятаеце, у жніўні 2004 году падчас сэлектарнай нарады са сваёй «вэртыкальлю» прэзыдэнт Лукашэнка ў адказ на нараканьні на неспрыяльнае для сельскай гаспадаркі надвор’е адказаў: «Я ж ня Бог, дажджу ня дам». На што тагачасны кіраўнік Берасьцейскай вобласьці Канстанцін Сумар у запале вернападданасьці сказаў словы, якія сталі ледзь не афарызмам: «Вы, Аляксандар Рыгоравіч, крыху вышэй за Бога...»
Наступны ліст даслаў нам Ігнат Гавенскі з Полацку. Слухач разважае пра тое, чаму нацыянальныя каштоўнасьці ў Беларусі застаюцца ў заняпадзе і ці ёсьць спадзяваньне на тое, што сытуацыя ў хуткім часе можа зьмяніцца. Ігнат Гавенскі піша:
«Значная частка насельнікаў беларускіх гарадоў — гэта ўчорашнія калгасьнікі, што перабраліся ў горад. Гэта — сяляне, разбэшчаныя калгаснай савецкай сыстэмай. Між тым яшчэ ў сярэднявеччы нарадзілася прымаўка: „Гарадзкое паветра робіць чалавека вольным“. Але нашы гарадзкія калгасьнікі вольнымі пакуль ня сталі. Адзіная надзея — на зьмену пакаленьняў.
...Вялікая наша драма — у тым, што шмат разоў на працягу гісторыі зьнішчалася беларуская эліта. Беларуская шляхта стала шляхтай польскай. Тыя, хто праводзіў беларусізацыю ў 20-я гады, былі расстраляныя альбо бясьсьледна зьніклі ў ГУЛАГу. У 90-я гады была надзея на Беларускі Народны Фронт, але і ён раскалоўся і аслабеў — часткова з унутраных прычынаў, часткова пад ціскам дыктатуры.
А той кіроўны кляс, які служыць цяпер дыктатуры, назваць элітай язык не паварочваецца, — піша ў сваім лісьце на „Свабоду“ Ігнат Гавенскі з Полацку. — У іх — ні нацыянальнага падмурку, ні духоўнага аўтарытэту, ні высакародных прынцыпаў... Гатовыя выконваць любы загад, — напэўна, нават калі ім загадаюць зьнішчаць уласную краіну — кінуцца зьнішчаць. Увогуле, усё больш схіляюся да думкі, што беларускай нацыі ўжо няма. І адрадзіцца яна пасьля ўсяго гэтага ня зможа, нават калі заўтра здарыцца неверагоднае і Зянон Пазьняк стане прэзыдэнтам.
І яшчэ адна ідэя. Усе бачаць, што беларусы не гатовыя пратэставаць, затое гатовыя зьяжджаць за мяжу. Можа, варта шырэй распаўсюдзіць гэтую ідэю? Няхай бы Захад шырока расчыніў свае дзьверы перад простымі беларусамі. А Лукашэнка разам са сваёй чэлядзьдзю (міліцыянтамі, амонаўцамі, судзьдзямі, кадэбістамі ды прапагандыстамі з БТ) няхай тут застаецца і працягвае ўмацоўваць дыктатуру. Навошта яму перашкаджаць?».
Ідэя з масавай эміграцыяй — утапічная, Ігнат. Заходнія краіны і без таго сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі, выкліканымі нелегальнай міграцыяй з эканамічна адсталых рэгіёнаў сьвету. Шырока адчыняць дзьверы для перасяленцаў з 9-мільённай краіны ніхто ў Эўразьвязе не зьбіраецца. Гэта мела б для заходніх краінаў шматлікія негатыўныя наступствы — і эканамічныя, і палітычныя.
У беларусаў — свая дзяржава, свая зямля, на якой стагоддзямі жылі нашы продкі — у добрым суседзтве зь іншымі эўрапейскімі народамі. Беларусы здольныя самастойна ўладкаваць уласнае жыцьцё так, каб вярнуцца ў сям’ю аб’яднаных эўрапейскіх нацый і пачуваць сябе ў гэтай сям’і самастойна і годна, а ня беднымі сваякамі ў чаканьні міласьціны. І рана ці позна гэтае вяртаньне адбудзецца.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by