Нядаўні скандал вакол ініцыятывы па пераглядзе крытэраў для сьпісаў неўязных і выключэньня адтуль тых або іншых пэрсон меў два наступствы.
Першае — відавочнае ў сваёй скандальнасьці. Стала зразумела, што знаходжаньне ў «чорным сьпісе Эўрапейскага Зьвязу» зьяўляецца настолькі ганебным, што можа рэальна закрануць нават бізнэс-інтарэсы вельмі ўплывовых ўнутры Беларусі пэрсон. І нават настолькі ганебным, што можна заплаціць мільён даляраў усяго толькі за амаль ілюзорную надзею на тое, што цябе з гэтага сьпісу выкрасьляць.
А другое неяк не ўвязваюць з самім існаваньнем сьпісу. А дарэмна. Таму што гаворка ідзе пра адкладваньне ў доўгую эўрапейскую скрыню (а ўжо эўрапейскія бюракраты вельмі нават добра ведаюць, як можна адкладаць) рашэньня пра далучэньне Беларусі да «Балёнскага працэсу». Гэта значыць — пра прызнаньне беларускага дыплёма аб адукацыі роўным аналягічнаму дыплёму агульнаэўрапейскага ўзору.
Вы спытаеце: прычым тут «чорны сьпіс»? Пры тым, што ў сьпісе апынуліся пэрсоны, якія па пасадзе сваёй граюць ключавую ролю ў сыстэме вышэйшай адукацыі. Рэктары вядучых унівэрсытэтаў там апынуліся.
Чаму?
Усё зразумела. Моладзь (тым больш — студэнцкая моладзь) здаўна лічыцца адным з галоўных апанэнтаў рэжыму. Яна ня толькі апазыцыйная паводле сваіх поглядаў, бо ідзе наперадзе астатніх сацыяльных групаў, але і найбольш рэвалюцыйная, бо губляць ёй няма чаго. Ва ўсякім разе, так доўгі час думалі і сама моладзь, і ўся беларуская апазыцыя.
Але ж не. Аказалася, што губляць ёсьць што. Напрыклад, дыплём аб вышэйшай адукацыі.
І, як рэакцыя на зьяўленьне ў цэнтры беларускай сталіцы ў 2006 годзе «плошчы Каліноўскага», улада пачала кампанію па выключэньні нядобранадзейных моладзевых актывістаў з вышэйшых навучальных установаў.
Нельга сказаць, што ціску на апазыцыйна настроеных студэнтаў не было да 2006 году. Было, як і на ўсю студэнцкую масу. І ціснулі практычна ўсе рэктары — калі меркаваць па той інфармацыі, якая такі трапляла ў прэсу. Верагодна, адзіным выключэньнем была нябожчыца цяпер Ядзьвіга Грыгаровіч, але ёй за мужавымі плячыма, на якіх красаваліся пагоны генэрал-палкоўніка ўнутраных спраў, ды яшчэ і былога шэфа КДБ, многае было дазволена — у тым ліку, і ўласнае меркаваньне мець. А так... Якім, напрыклад, выключэньнем быў да свайго звальненьня рэктар БДУ Аляксандар Казулін? Ня быў ён выключэньнем. Так, быў больш дэмакратычным за многіх, шмат зрабіў для ўнівэрсытэта, і вэрбаваць студэнтаў у сьценах БДУ не дазваляў. Але інтэрнаты галасавалі за ім, як фракцыя камуністаў у Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня — па алоўку лідэра. І хай зараз Аляксандар Уладзіслававіч можа апраўдваць сваю тагачасную пазыцыю, цалкам, на мой погляд, адкупленую ў ходзе наступных выпрабаваньняў, у тым ліку і вельмі цяжкіх, але многія нашы маладыя калегі па дэмакратычным лягеры сёньня ўспамінаюць свайго былога рэктара зусім ня толькі добрымі словамі, гэта прызнаць варта.
Пасьля Плошчы-2006 ціск на беларускае студэнцтва стаў узмацняцца. Выключаць з унівэрсытэтаў сталі нават тады, калі студэнт выяўляў актыўнасьць, скажам, на тым жа полі, што і беларуская ўлада. Вось, напрыклад, памятная гісторыя з Тацьцянай Шапуцькай, адлічанай зь юрфаку БДУ за ўдзел у міжнародным форуме, у якім разам зь ёй — як прадстаўніцай нефармальнага студэнцкага руху — удзельнічаў і кіраўнік адзяржаўленых беларускіх прафсаюзаў Леанід Козік. І форумам гэтым быў Форум Грамадзянскае супольнасьці праграмы Ўсходняга Партнэрства, актыўным удзельнікам якой, разам з Эўрапейскім Саюзам, быў на першым этапе і ўрад Рэспублікі Беларусь. І колькі потым ні змагалася Тацьцяна за сваё аднаўленьне, перамагчы ў загадзя няроўнай барацьбе ёй не ўдалося. Бо — фармальна рэктар адлічыў яе за пропускі заняткаў без уважлівай прычыны. А тое, што прапускала Тацьцяна іх па той жа прычыне, што і адкамандзіраваны ў Страсбур старшыня ФПБ Леанід Козік, то рэктару яно да лямпачкі. І наогул — лямпачка лямпачкай, а сам Сяргей Абламейка — спэцыяліст па інтэгральных мікрасхемах і апрацоўцы інфармацыі, і разумець, наколькі паважнай прычынай для пропуску зьяўляецца візыт яго студэнткі ў Страсбур, ён не абавязаны.
Але Тацьцяну Шапуцьку адлічылі з БДУ ў 2009 годзе. А Сяргея Абламейку ўнесьлі ў сьпіс неўязных ажно у лютым 2011 года — як і многіх іншых рэктараў. І здарылася гэта таму, што ціск на студэнтаў стаў практычна беспрэцэдэнтным.
І каб толькі ціск службовых асобаў саміх унівэрсытэтаў! Але ва ўнівэрсытэты пачалі прыходзіць супрацоўнікі спэцслужбаў і спрабаваць вэрбаваць навучэнцаў практычна ў навучальных аўдыторыях! Гэта агаліла для Эўрапейскага Зьвязу галоўную загану нашай вышэйшай адукацыі: апынулася, што яна не мае нават мінімальнай аўтаномнасьці ад дзяржавы. Рэктары ня толькі не абіраюцца радамі ўнівэрсытэтаў (апошнім выключэньнем быў, калі я правільна памятаю, Аляксандар Казулін). Але яны і не зьяўляюцца гаспадарамі ў сваіх унівэрсытэтах, ня здольныя абараніць ад ціску нават самых таленавітых выкладчыкаў і студэнтаў. А, значыць, яны не валодаюць той прэзумпцыяй незалежнасьці і аб’ектыўнасьці, якой валодаюць паважаныя навукоўцы, якія выбіраюцца ў заходніх унівэрсытэтах рэктарамі.
Навукоўцы — яны і грамадзяне сваіх краін, якія павінны разумець сваю адказнасьць перад краінай за лёс кожнага студэнта.
І гэта ніяк не зьвязана з навуковай рэпутацыяй нашых прафэсараў-рэктараў. Ніхто ж ня ставіць пад сумнеў навуковую рэпутацыю Сяргея Абламейкі. Але вось з грамадзянскай рэпутацыяй і чалавечай незалежнасьцю справа крыху больш складаная.
Чаго баіцца сёньняшні рэктар сярэднестатыстычнае беларускай вышэйшай навучальнай ўстановы? Звальненьня? І — што? Ці застанецца ён без працы? Вунь, Юрый Бандажэўскі, былы рэктар Гомельскага мэдінстытуту, нават пасьля адседкі знайшоў сабе працу — у Эўропе. Прычым не палітычную працу, а цалкам адпаведную прафэсіі. Думаю, каб было жаданьне ў Аляксандра Казуліна — і ён бяз працы не застаўся б. Зразумела, што ня кожны хоча эміграваць, але знайсьці працу і ў Беларусі — і ў прынцыпе застаючыся выязным — нашы інтэлектуалы ўсё яшчэ могуць.
Але рэктарства — гэта яшчэ і статус ўнутры беларускай навукова-пэдагагічнай супольнасьці. Гэта пэўныя службовыя магчымасьці. Гэтага шмат каму губляць ня хочацца.
І тады яны губляюць рэпутацыю.
А дарэмна.
Мне ўспамінаецца гісторыя са спробай выключэньня зь ліку акадэмікаў ссыльнага Андрэя Сахарава. У 1980 годзе, калі ён быў пазбаўлены ўсіх савецкіх званьняў і ўзнагарод, Андрэй Дзьмітрыевіч заставаўся толькі сапраўдным членам Акадэміі Навук СССР. Кажуць, што ў якасьці падставы для непрыняцьця рашэньня аб яго выключэньні была расказана легенда аб выключэньні Альбэрта Эйнштэйна з Прускай акадэміі навук падчас кіраваньня фашыстаў у Германіі. Насамрэч, Эйнштэйн сам адмовіўся ад званьня ў знак пратэсту супраць усяго, што адбывалася ў краіне. А вось Сахарава агульны сход Акадэміі Навук мог і ня выключыць — так што ўлады папросту вырашылі не рызыкаваць. І тагачасны прэзыдэнт АН СССР Анатоль Аляксандраў змог зьберагчы і ўласную рэпутацыю адміністратара навукі, і рэпутацыю ўсёй савецкай навукі — апошнюю, зрэшты, да некаторай ступені (група акадэмікаў на чале з нобэлеўскім ляўрэатам Прохаравым ўсё ж такі была вымушаная выступіць з асуджэньнем апальнага калегі).
І, дарэчы, нічога Анатолю Пятровічу Аляксандраву за гэта не было. Нават сяброўства ў ЦК КПСС ня страціў.
А што здарылася б, напрыклад, з рэктарам недзяржаўнага Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытуту Тамарай Алпеевай, пад кіраўніцтвам якой быў выключаны зь інстытуту цалкам пасьпяховы студэнт Ўладзімер Кумец — актывіст прэзыдэнцкай кампаніі Ўладзімера Някляева? Здаецца, той жа Абламейка або той жа Шымаў — цалкам «гасударавы людзі», так бы мовіць, апрычнікі ласкаю прэзыдэнцкай. Але Вы, Тамара Міхайлаўна, нічым у сваёй кар’еры Аляксандру Лукашэнку не абавязаныя. Мала таго, студэнты — Ваш хлеб, бо інстытут прыватны і грошы за сваё навучаньне студэнты ўносяць, ні на якую дзяржаву не азіраючыся. Але Кумца выключылі, стварыўшы тым самым беспрэцэдэнтны выпадак з уручэньнем «чорнай меткі» кіраўніку недзяржаўнай — гэта значыць, па ідэі, цалкам дэмакратычнай у нашых умовах навучальнай установы...
Нельга пры гэтым казаць, што рэктары патрапілі ў «чорны сьпіс» як нейкая карпарацыя. Бо ёсьць рэктары нават дзяржаўных навучальных установаў, якія ў сьпіс не патрапілі, і абмежаваньні на наведваньне Эўропы іх не закранулі. Шаноўныя вучоныя мужы і ня менш вучоныя лэдзі, адзначаныя увагай Рады Эўразьвязу, могуць скардзіцца ў дадзеным выпадку толькі на сябе: падставай былі ўсё ж такі пэрсанальныя заслугі ў прыгнёце іншадумства.
Зрэшты, на іх могуць скардзіцца ня толькі яны ж самі, але і ўся сыстэма адукацыі. Абмежаваньне ў кантактах з рэктарам вышэйшай навучальнай установы непазьбежна адбіваецца на абмежаваньні ў кантактах і з самой навучальнай установай як інстытуцыяй. Бо як нельга жыць у грамадзтве і быць свабодным ад грамадзтва, так нельга паўнавартасна разьвіваць супрацоўніцтва з беларускім унівэрсытэтам, абыходзячы яго рэктара. Правініліся рэктары — пакутуюць студэнты і выкладчыкі. Выкладчыкі, прычым, — у першую чаргу. Бо невыязны рэктар пачынае з крайнім падазрэньнем глядзець на сваіх выязных падначаленых і ацэньваць іх ляяльнасьць да ўладаў ужо і скрозь прызму асабістай ляяльнасьці да самога сябе. Такая чалавечая псыхалёгія: чым ты лепшы за мяне? Чаму табе можна больш, чым мне?
І з гэтага пункту гледжаньня псыхалёгія нават самага вялікага вучонага мала чым адрозьніваецца ад псыхалёгіі дробнага чыноўніка.
Калі толькі, вядома, гэты вучоны — не Андрэй Сахараў.
Але ў нас сярод рэктараў Андрэя Сахарава, на жаль, няма.
Такія людзі наогул рэдка трапляюцца. Яны — выключэньне, а не правіла. Хоць невыключэньне Сахарава з Акадэміі Навук таксама было выключэньнем.
І хай на адной чары шаляў — лёс геніяльнага навукоўца, а на іншай — студэнтаў Тані Шапуцькі і Валодзі Кумца, іх лёсы ў вачах Эўропы значаць прыкладна аднолькава. Бо ніводзін эўрапейскі палітык ня можа сабе ўявіць, што апанэнтамі беларускай улады зьяўляюцца суцэльныя злачынцы і адмарозкі.
Хоць бы таму, што яны ведаюць, хто іх уласны апанэнт.
І з Тацьцянай Шапуцькай яны таксама размаўлялі. І з Валодзем Кумцом. Нармальныя студэнты. Пэрспэктыўныя. Акадэміку Абламейку да іх яшчэ па пэнсію прыходзіць.