Судзьдзя Тацяна Рыбакова прызнала Шчукіна вінаватым у хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. 29 сакавіка на яго былі складзены адміністрацыйныя пратаколы — на знак пратэсту супраць таго, што працэс над палітыкамі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым зрабілі закрытым, спадар Шчукін заблякаваў праход на трэці паверх, сеўшы ў дзьвярох.
Валеры Шчукін будзе даводзіць, што судзьдзя Рыбакова парушыла ягоныя правы, пазбавіўшы дапамогі адваката. Той адвакат, зь якім ужо была заключана дамова, хадайнічаў, каб справу адклалі. Але судзьдзя хадайніцтва адхіліла, прапанаваўшы Шчукіну іншага адваката, за паслугі якога трэба было зноў заплаціць. Актывіст адмовіўся браць удзел у судовым працэсе і не адказваў на ніводнае пытаньне.
Таксама 18 красавіка ў судзе разглядаюцца касацыйныя скаргі Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Атрошчанкава.
Лідэра партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава ўначы на 28 сакавіка ў Воршы зьнялі зь цягніка Менск-Масква.
Пазьней іх абвінавацілі ў хуліганстве. Кожнага суд аштрафаваў на 350 тысячаў рублёў.
Таксама ў абласным судзе будуць разьбіраць касацыйную скаргу Алены Семенчуковай, якую 20 сакавіка затрымалі з плякатам «Свабоду Сяргею Каваленку!» Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прызнала актывістку «Эўрапейскай Беларусі» парушальніцай заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прысудзіла штраф памерам 175 тысяч рублёў.
Дзяўчына ня згодная, што парушыла заканадаўства: яна кажа, што проста скарыстала сваё канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня ўласных перакананьняў.