Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прывітала вызваленьне Андрэя Саньнікава


Канстанцін Грышчанка
Канстанцін Грышчанка

Украіна вітае вызваленьне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў міністар замежных спраў Канстанцін Грышчанка.

Міністра цытуе выданьне «Украiнськi навіны».

«Вельмі рады гэтай навіне! Добра ведаю Андрэя. Ён сумленны, прынцыповы чалавек і сапраўдны патрыёт сваёй краіны... Вызваленьне А. Саннікава зьяўляецца надзвычай важным момантам для разьвіцьця адносін Беларусі з ЭЗ», — напісаў міністар.

На думку украінскага міністра, А. Саньнікаў займаўся палітыкай для людзей, а не для задавальненьня ўласных інтарэсаў.

Вызваленьне з турмы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава кажа пра тое, што Аляксандар Лукашэнка імкнецца да аднаўленьня дыялёгу з Эўропай. Такое меркаваньне ў інтэрвію парталу Zn.ua выказаў былы надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бясьсьмертны.

Вызваленьне Андрэя Саньнікава кажа пра тое, што Лукашэнка загнаны ў кут. У краіне глыбокі эканамічны крызіс, які пагражае здачай за бясцэнак Расіі нацыянальных стратэгічных аб’ектаў. У гэтых умовах вызваленьне лідэра беларускай апазыцыі сьведчыць аб жаданьні Лукашэнкі аднавіць дыялёг з Эўропай, — лічыць былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.

«Акрамя таго, пасьля 18-гадовага знаходжаньня Лукашэнкі на прэзыдэнцкай пасадзе, набліжаецца час, калі ён вымушаны будзе яе пакінуць, і ён улічвае апошнія прыклады зьвяржэньня дыктатур у Паўночнай Афрыцы. Але асабіста я яму ня веру. У турме застаюцца яшчэ шмат беларускіх апазыцыянэраў, а аднаўленьне дыялёгу магчымае толькі пасьля вызваленьня іх усіх », — сказаў Бясьсьмертны.

Былы амбасадар таксама адзначыў, што сытуацыя ў Украіне вельмі падобная на беларускую, і усё ж яна значна лепш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG