Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў 129-ю скаргу зь Беларусі


Зінаіда Шуміліна
Зінаіда Шуміліна

Гомельская актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна атрымала паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавека, што яе скарга зарэгістраваная.

Шуміліна абскарджвае рашэньне ўладаў, якія забаранілі ёй праводзіць пікет у падтрымку палітвязьняў. Акцыя была заплянаваная на 23 лютага 2011-га.

Раней яна зьвярталася ў суды розных інстанцыяў, аднак усе яны сталі на бок мясцовых уладаў.

Шуміліна лічыць, што дзяржава, у прыватнасьці — Гомельскі гарвыканкам, парушае сваёй забаронай права на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабаронца Леанід Судаленка заявіў БелаПАН, што скарга Шумілінай — 129-я па ліку, пададзеная грамадзянамі Беларусі ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG