Судзьдзі Міхаіл Хома і Марына Запасьнік прызналі абаіх вінаватымі паводле артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу аб хуліганстве і правялі паседжаньне пасьля таго, як з будынка суду выдалілі моладзевых актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў.
Насту Шулейку і Юрыя Ходаса затрымалі каля будынка Дома афіцэраў, што побач са станцыяй мэтро «Кастрычніцкая». Гэта здарылася за некалькі хвілін да пачатку цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку ахвярам у дзень гадавіны тэракту ў мэтро. Як гэта адбывалася, паведамляе Наста Шулейка:
«Нам нічога не тлумачылі, а проста ўзялі пад локці і заштурхалі ў сумнавядомы сіні мікрааўтобус. Мы спрабавалі пытацца, за што, але нам адказалі: вы самі ведаеце, за што вас затрымалі. Затым склалі пратаколы паводле артыкула Адміністрацыйнага кодэксу 17.1, што, нібыта мы брыдкасловілі. Адзін зь іх, які быў там, відаць, галоўным і назваўся Аляксандрам, сказаў, што нас затрымалі для таго, каб падчас адкрыцьця мэмарыяльнага знаку мы «ня зьдзейсьнілі свае правакацыі».
Моладзевых актывістаў ноч пратрымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна, дзе, як яны кажуць, было вельмі холадна і брудна, ім не дазвалялі тэлефанаваць сваякам, не выводзілі ў прыбіральню. Актывіст кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Юры Ходас трапіў за краты і прайшоў праз суд упершыню. Кажа, што вельмі ўражаны тым, што зь імі адбылося:
«Гэта сваволя поўная, парушэньне ўсіх магчымых законаў і правоў агульначалавечых. Я судзьдзі так і сказаў: як вы, судзьдзя, ведзяце справу, калі гэтулькі парушэньняў і вы ў гэтым удзельнічаеце? Я ўпершыню сутыкнуўся з гэтай сыстэмай, і ў мяне адны абурэньні... Адбываецца сваволя поўная менавіта з боку дзяржаўнай сыстэмы».
У суд Насту Шулейку і Юрыя Ходаса даставілі каля 11 гадзіны ранку. Але моладзевым актывістам, якія прыйшлі іх падтрымаць, а таксама праваабаронцам і журналістам не давалі ніякай інфармацыі пра месца і час суду. А гадзіне ўсіх вымусілі пакінуць будынак, а калі перапынак скончыўся, суд над затрыманымі ўжо завяршыўся. Праваабаронца Марына Лобава гэтак пракамэнтавала сытуацыю:
«Стараюцца ўсё схаваць, нібыта ўчыняюць найвялікшае злачынства, каб пра гэта не даведалася грамадзкасьць. І, натуральна, выносяць несправядлівыя прысуды, кіруючыся не законам ці сваімі асабістымі прынцыпамі, а тым, што ім загадаюць зьверху. Што ім загадаюць, тое яны і выконваюць».
Наста Шулейка і Юрый Ходас пасьля прысуду заявілі, што будуць абскарджваць ягоны вынік, а таксама дзеяньні сілавікоў падчас затрыманьня і ўтрыманьня пад вартай.

ам адказалі: вы самі ведаеце, за што вас затрымалі ...

Я ўпершыню сутыкнуўся з гэтай сыстэмай, і ў мяне адны абурэньні ...