Малчанава пасадзілі на паўтара гады
Судзьдзя Іван Грыневіч вынес вырак вязьню Плошчы Аляксандру Малчанаву — 1 год 6 месяцаў строгага рэжыму, Арцёму Ігнацікаву — 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 1 год. Малчанава і Ігнацікава абвінавацілі ў крадзяжы металялёму з тэрыторыі жодзінскага Кавальскага заводу цяжкіх штамповак.