Такое жыцьцё: Пераход, які не працуе амаль 30 гадоў
Шмат хто ў Віцебску ўжо й ня памятае, што падземны пераход на праспэкце Будаўнікоў некалі дзейнічаў. Ужо амаль 30 гадоў, як ён не працуе, а мінакі пераходзяць вуліцу, парушаючы правілы дарожнага руху. Мясцовая ж дзяржаўная прэса цьвердзіць, што рамонтныя працы ў пераходзе даўно вядуцца.