Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білінгвізм як блаславеньне?


Новыя дасьледаваньні паказалі, што білінгвізм узьдзейнічае на мозг, паляпшаючы кагнітыўныя здольнасьці і абараняючы ад узроставых зьменаў. Існуе шмат доказаў, якія паказваюць, што абедзьве моўныя сыстэмы ў мозгу білінгваў застаюцца актыўнымі, нават калі ўжываецца толькі адна з моваў. Часам усплывае другая на дапамогу першай.

Цяпер дасьледчыкі расцэньваюць білінгвізм, які раней успрымаўся як перашкода для навучальных здольнасьцяў, блаславеньнем, якое вымушае мозг вырашаць унутраны міжмоўны канфлікт, стымулюючы кагнітыўныя працэсы.

Некаторыя дасьледаваньні паказваюць, што білінгвістычны досьвед паляпшае выканаўчыя функцыі мозгу, сыстэмы кантролю, якія накіроўваюць увагу на плянаваньне, разьвязаньне праблемаў і рашэньне іншых інтэлектуальных задачаў.

білінгвы заўжды знаходзяць больш эфэктыўны падыход і нестандартнае выйсьце з складаных сытуацый

Білінгвы ў стане канцэнтравацца на сытуацыі, не адцягваючы ўвагу на раздражняльныя чыньнікі, і захоўваць інфармацыю лепш, чым моналінгвы. Раней лічылася, што перавагі білінгвізму наступаюць толькі тады, калі чалавек навучыцца цалкам пераключацца на сыстэму адной мовы, падаўляючы ў сабе другую мову. Насамрэч, гэтае ўменьне вучыць ігнараваць усе раздражняльнікі і канцэнтраваць увагу на канкрэтным прадмеце, працэсе або задачы.
Розьніца паміж тымі, хто размаўляе на некалькі мовах, і тымі, хто валодае толькі адной мовай, найперш у тым, што білінгвы здольныя пераключаць моўны код у залежнасьці ад таго, у якой сытуацыі яны знаходзяцца, да каго зьвяртаюцца. Гэта дазваляе ім лепш адаптавацца ў зьменлівым сьвеце, быць больш мабільнымі і гнуткімі ў дасягненьні мэтаў.

У досьледзе, праведзеным гішпанскім дасьледчыкам Альбэртам Коста, сьцьвярджаецца, што білінгвы маюць лепшыя паказьнікі па скрынінг тэстах у адрозьненьне ад тых, хто ведае толькі адну мову. Вынікі паказалі, што білінгвы задзейнічаюць меншую актыўнасьць мозгу, у той час як моналінгвы вымушаны выдаткоўваць большыя разумовыя рэсурсы для вырашэньня аднолькавых задач. Дасьледаваньне паказвае, што білінгвы заўжды знаходзяць больш эфэктыўны падыход і нестандартнае выйсьце з складаных сытуацый.

Такім чынам, калі чалавек валодае толькі адной мовай, хай сабе яна адна з самых папулярных у сьвеце, такая як ангельская, расейская ці кітайская, ён усё адно прайграе ў разумовых здольнасьцях чалавеку, які да ўсяго яшчэ ведае валійскую, беларускую ці тыбэцкую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG