Вяшчаньне на гэтай частаце «Сталіца» пачне ў канцы сакавіка 2012 году.
Камэнтуючы гэтае рашэньне для «Свабоды», дырэктар «Аўтарадыё» Юрый Базан назваў гэта «поўнай сваволяй»:
«Дагэтуль не разумею, якім чынам яны гэта зрабілі. Паколькі частоты былі выдзеленыя і разьлічаныя на перадатчыкі „Аўтарадыё“ на вуліцы Прытыцкага, мы за іх праплацілі. Пры тым, што паводле працэдуры таго ж Міністэрства інфармацыі трэба было праводзіць конкурс. Ніякага конкурсу не было, і раптам тут высьвятляецца, што частоты раптам трапілі да „Сталіцы“. Нам наагул нічога не паведамілі. Грошы, відаць, двойчы бралі — і зь іх, і з нас. Словам, поўная частотная сваволя. Сваволяй было і закрыцьцё „Аўтарадыё“, бо яно зачынена па-за рамкамі закону аб СМІ. Нас зачынілі па паперцы, якую нават і не далі. Сваволя як пачалася пасьля вядомых падзей, так і працягваецца дагэтуль. Адносна „Аўтарадыё“ гэта ўсё курыруецца былым вайсковым палітруком, спадаром Праляскоўскім».
12 студзеня 2011-га году Рэспубліканская камісія па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, якую ўзначальвае міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі, паставіла калектыў перад фактам згортваньня вяшчаньня. Радыёстанцыю зьвінавацілі ў «распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўтрымлівалі публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці». Спачатку суд стаў на бок пацярпелых, але неўзабаве зьмяніў пазыцыю і апраўдаў фактычную ліквідацыю «Аўтарадыё».