12 студзеня 2011-га Рэспубліканская камісія па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, якую ўзначальвае міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі, паставіла калектыў перад фактам згортваньня вяшчаньня. Радыёстанцыю зьвінавацілі ў «распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўтрымлівалі публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці». Спачатку суд стаў на бок пацярпелых, але неўзабаве зьмяніў пазыцыю і апраўдаў фактычную ліквідацыю «Аўтарадыё». За прамінулы час нічога ў лёсе станцыі не акрэсьлілася.
Да «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у эфіры «Аўтарадыё» чыноўнікі аднесьлі перадвыбарчыя ролікі кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. І хоць тэксты зваротаў да выбарцаў друкавалі і дзяржаўныя СМІ, за ўсіх адказала «Аўтарадыё». Найперш — за словы лідэра кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава, агучаныя ім жа самім: «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчах».
Як кажа дырэктар «Аўтарадыё» Юрый Базан, вось ужо год ён ходзіць па зачараваным коле:
«Мне ад Міністэрства інфармацыі патрэбнае права на вяшчаньне — тое, чаго нас год таму пазбавілі. Згодна зь ведамаснымі актамі, неабходна права на вяшчаньне і наяўнасьць частотнага рэсурсу. І атрымліваецца размова сьляпога з глухім. У Мінінфарме кажуць: дайце нам дакумэнты зь Мінсувязі, што ёсьць частотны рэсурс (як быццам яны ня ведаюць, што 10 гадоў „Аўтарадыё“ працавала на частотным рэсурсе). Добра, пішу запыт у Мінсувязі. Там адказваюць: дайце права на вяшчаньне, мы вам дадзім частотны рэсурс. Выглядае ўжо ня тое што па-дзяцінску, а абсалютна па-дурацку: ты мне дай тое, што мне патрэбна адтуль, а адтуль дай менавіта тое, што я табе яшчэ ня даў».
Не разблытала сытуацыю і аўдыенцыя ў намесьніка міністра інфармацыі Дзьмітрыя Шадко, які курыруе электронныя СМІ. Па словах Юрыя Базана, новапрызначаны чыноўнік патлумачыў, што толькі ўваходзіць у справы, але параіў зьбіраць паперы і падаваць заяўку, каб атрымаць права на новае вяшчаньне. Пры гэтым спадар Базан зазначае, што зь Міністэрствам сувязі тэхнічныя пытаньні практычна вырашаныя:
«Зь Міністэрствам сувязі праблемаў як такіх няма: маўляў, дайце нам гэтае права ад Мінінфармацыі, мы адразу ўсё забясьпечым — вы толькі ідзіце і працуйце. Таму збольшага ўсё ўпіраецца ў Міністэрства інфармацыі. Я сустрэўся з намесьнікам міністра Шадко, які замяніў Слабадчука. Ён сказаў, што ня ў курсе ўсіх спраў, асабліва не заглыбляўся, але нібыта ня бачыць жорсткіх перашкодаў, не прыхільнік таго, каб „Аўтарадыё“ ўвогуле не было. Сказаў кшталту — зьбірайце, афармляйце дакумэнты. Ну, я сабраў і адправіў, дзесьці яшчэ 9 сьнежня 2011-га. Вось месяц ужо выйшаў. І калі Мінсувязі мне адказала ў тэрмін — дайце права на вяшчаньне, і мы вам таксама ўсё дадзім — то Мінінфарм пакуль маўчыць. А мы год у падвешаным стане».
Дзяржаўныя чыноўнікі адмаўляюцца нешта казаць наконт пэрспэктываў вяртаньня «Аўтарадыё» ў эфір. Сам Юры Базан кажа, што тым часам адна праблема пачынае накладацца на іншую: пакуль радыёстанцыя чакала вэрдыкту зь Міністэрства інфармацыі, скончылася гадавая ліцэнзія на вяшчаньне ад Міністэрства сувязі:
«Нават калі мы і атрымаем нейкую паперку зь Мінінфармацыі, думаю, усё роўна ў эфіры нейкі час будзе зацішша. Толькі з той прычыны, што тым часам выйшаў год па ліцэнзіі Міністэрства сувязі. І яна, выходзіць, аўтаматычна анулюецца. То бок нават калі Міністэрства інфармацыі і дасьць нам такое права, мне трэба будзе перааформіць усе дакумэнты для Мінсувязі, бо, у сваю чаргу, ужо яны ня возьмуць паперы ў такім выглядзе. А там давядзецца прывязвацца да якой-небудзь калегіі ці яшчэ нечага, што ў іх адбываецца пэрыядычна, не штодзённа. Засадаў набудавалі цэлую кучу, а дапамогі ніякай».
Напачатку 2000-х, адчуўшы бясплённасьць змаганьня зь дзяржаўнай сыстэмай, зьехаў зь Беларусі Сяргей Кузін — кіраўнік іншай менскай FM-станцыі «Альфа Радыё». Цяпер ён кіруе радыйным холдынгам ва Ўкраіне, арганізуе і вядзе шматлікія канцэрты і шоў. Кажа, што атрымлівае вялізную асалоду ад прафэсіі — тое, пра што немагчыма нават марыць у сучаснай Беларусі:
«Я не намагаюся быць апалягетам таго, што адбываецца тут, ва Ўкраіне. Канечне, мне таксама сорамна назіраць, як б’юцца дарослыя мужыкі ў Радзе, кідаюцца яйкамі, парасоны нейкія раскрываюць. Сорам і ганьба на ўвесь сьвет! Але пры гэтым усім, шчыра кажу, вось такое жыцьцё — сапраўды жывое — асабіста мяне задавальняе нашмат больш, чым той тупагаловы, маўклівы шэры статак, які сынхронна ківае свайму важаку. Такое ўражаньне, што засталося іх толькі ў адну форму апрануць і здымаць працяг „Сьцяны“ Pink Floyd. Па тэксьце там усё гатова: „We don’t need no education“. Ну вось копія проста! І яшчэ пысы такія ад’етыя. Там у іх усё нармальна са жрачкай, чаго ім яшчэ пра некага думаць?»
Дарэчы, на тытульнай інтэрнэт-старонцы Міністэрства інфармацыі ў рубрыцы «Ваша меркаваньне» вывешанае апытаньне: «Якое FM-радыё вы слухаеце?» Наведнікам прапануецца прагаласаваць амаль за тры дзясяткі радыёстанцый, уключна з абласнымі і раённымі станцыямі. «Аўтарадыё» ў гэтым пераліку няма.

Ты мне дай тое, што мне патрэбна адтуль, а адтуль дай менавіта тое, што я табе яшчэ ня даў.