Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аэрафлот» вінаваціць Беларусь


«Аэрофлот — расейскія авіякампаніі» безумоўна падтрымлівае дзеяньні авіяцыйных уладаў Расеі ў сытуацыі, якая склалася з палётамі ў Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце расейскай авіякампаніі.

Беларускія авіяцыйныя ўлады не пацьвердзілі «Аэрафлоту» выкананьне трох рэйсаў у дзень у летнім раскладзе, што, на думку расейскай кампаніі, наўпрост парушае міжурадавае пагадненьне паміж Расеяй і Беларусьсю, якое не прадугледжвае абмежаваньня колькасьці рэйсаў.

«У сувязі з падобнымі дзеяньнямі беларускіх авіяцыйных уладаў „Аэрафлот“ вымушана адмяніў адзін рэйс 25 сакавіка, а таксама перанёс яшчэ адзін рэйс у Менск 26 сакавіка. Пляны пасажыраў гэтых рэйсаў сталіся сарванымі, а „Аэрафлот“ за свой кошт разьмясьціў больш за 50 пасажыраў гэтых рэйсаў у маскоўскіх гатэлях і забясьпечыў іх харчаваньнем і напоямі», — адзначае авіякампанія.

Цяпер усе рэйсы ў кірунку Масква — Менск — Масква адноўленыя да 29 сакавіка — дня, на які авіяцыйныя ўлады Расеі і Беларусі заплянавалі перамовы па гэтым пытаньні.

«Аэрафлот» выказвае надзею, што «пытаньне будзе вырашана на ўзаемавыгаднай для абедзьвюх дзяржаў аснове, і інтарэсы авіяпасажыраў не пацярпяць».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG