Паводле моладзевай актывісткі жонкі палітвязьня Міколы Дзядка – Леры Хоцінай, АМАПаўцы ўварваліся ў залю, калі імпрэза яшчэ не пасьпела пачацца. Затрыманых, сярод якіх шмат дзяўчат, пагрузілі ў тры аўтазакі і адзін аўтобус і, не дазваляючы карыстацца мабільнай сувязьзю, павезьлі ў Партызанскі і Цэнтральны РАУС Менску.
Паведамляецца таксама, што перад канцэртам каля ўваходу стаяў невядомы чалавек і ўважліва сачыў за падзеямі, пасьля даў каманду пачаць апэрацыю.
Групы ініцыятывы ФНБ (Food not bombs, Ежа замест бомбаў) займаюцца бясплатнай раздачай ежы. Як тлумачаць самі актывісты, ФНБ — гэта ня проста ініцыятыва па бясплатнай раздачы ежы. Сваімі дзеяннямі яны імкнуцца прыцягнуць увагу да праблем сацыяльнай няроўнасьці і жабрацтва ў сваёй краіне і ва ўсім свеце. Яны спрабуюць «звяртаць увагу грамадскасьці на той факт, што гэтыя праблемы зьяўляюцца комплекснымі і неаддзельнымі ад палітычнай і сацыяльнай сыстэмы» і заклікаюць «да выкаранення праблемы, а не да барацьбы зь яе наступствамі».