Усе тры прадпрымальнікі, на якіх пашырыліся санкцыі Эўразьвязу, уваходзяць у лік найбольш пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. Іхнія супольныя актывы складаюць мільярды даляраў, а дзелавыя інтарэсы сягаюць далёка за межы краіны. Але, паводле дадзеных эўрапейскіх аналітыкаў, усе звышпрыбыткі нажытыя не без спрыяньня з боку ўладаў, а таму наўпрост ці ўскосна ідуць на падтрымку рэжыму.
Адзін з самых пасьпяховых на пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гадоў менскі бізнэсовец Андрэй Клімаў пачынаў набіраць капітал паралельна зь цяперашнімі алігархамі. Але ад таго часу, як Клімаў тройчы быў зьняволены паводле палітычных матываў, ягоны бізнэс пры непасрэдным удзеле дзяржаўных структураў быў развалены:
«Наколькі я інфармаваны наконт бізнэсу, якім займаецца той жа Чыж ці той жа Тарнаўскі, вядома ж, бяз пэўных прэфэрэнцыяў з боку дзяржавы справу з такім размахам весьці было б складана. Але ж рэч у іншым: Чыж — гэта прыдворны бізнэсовец, прыгонны, я б нават так сказаў. Мала хто ведае, што ён таксама ў турме пасядзеў. Так, без сумневу, гэта заможны чалавек, так, па мерках Беларусі мала хто можа зь ім параўнацца. Але гэта, хутчэй, нават пасада. То бок ён па сутнасьці сваёй не незалежны чалавек. Відавочна, што празь яго такім чынам плянуюць увесьці пэўныя абмежаваньні на распараджэньне сродкамі рэжыму. Канечне ж, тыя людзі, якія прымалі гэтае рашэньне, кіраваліся пэўнымі меркаваньнямі, якія мелі посьпех у мінулым».
Карэспандэнт: «А вось што тычыцца Тарнаўскага. Некаторыя лічаць, што ў „чорным сьпісе“ гэта збольшага выпадковая фігура...»
Клімаў: «Наколькі ведаю, Тарнаўскі — гэта адзін зь вядучых бізнэсоўцаў у нафтавай галіне Беларусі: пастаўка, продаж нафтапрадуктаў і г. д. Таму гаварыць, выпадкова гэта ці не, мне складана, але такіх людзей на пальцах рукі можна пералічыць. Я нават не бяруся яшчэ сказаць, хто зь іх больш пасьпяховы — Тарнаўскі ці Чыж, хоць у іх і розныя сфэры бізнэсу».
Бізнэсоўцы на санкцыі Эўразьвязу адрэагавалі па-рознаму. Уладзімер Пефціеў пры ўдзеле літоўскай адвакацкай канторы яшчэ летась ініцыяваў адразу чатыры судовыя працэсы ў люксэмбурскім судзе, патрабуючы выдаленьня яго прозьвішча з «чорнага сьпісу» і выключэньня адтуль трох ягоных кампаній — «Белтэхэкспарт», «БТ Тэлекамунікацыі» і «Спорт-пары».
Відавочна, што замарожваньне актываў і забарона на ўезд у Эўразьвяз ня сталі для бізнэсоўца пустым гукам. Так, МЗС Мальты заявіў пра крымінальную адказнасьць за ігнараваньне санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. У Пефціева з гэтай астраўной дзяржавай даўнія сувязі, ён там пражыў некалькі гадоў, разглядалася нават пытаньне наданьня яму статусу ганаровага консула Беларусі на Мальце. Аднак блізкасьць да рэжыму паламала ўсе пляны. Ён хоць і застаецца дырэктарам кампаніі «Samuel International», але любая камэрцыйная сувязь зь фірмай ці яе шэфам пагражае штрафам звыш 100 тысяч эўра ці нават зьняволеньнем.
А вось Юрый Чыж у размове са «Свабодай» напярэдадні заявіў, што яму «да аднаго месца», хто якія абмежаваньні супраць яго ўводзіць. Магчыма, яшчэ разьлічвае на сваіх лабістаў, якія аднойчы ўжо дапамаглі выйсьці зь непрыемнага становішча. Ягоная кампанія «Трайпл» рэалізуе шматмільённыя праекты са Славеніяй і Латвіяй, афіцыйныя прадстаўнікі якіх і выказваліся супраць унясеньня Чыжа ў «чорны сьпіс».
Да прыкладу, славенская кампанія «Rico d. o. o.» мае два кантракты з «Трайплам» на агульную суму 150 мільёнаў эўра. Славенцы выйгралі тэндэр на будоўлю элітнага гатэля «Kempinski» ў цэнтры Менску. Апроч «Rico», да рэалізацыі праекту прыцягнутыя яшчэ некалькі тамтэйшых фірмаў.
У Латвіі Юрыю Чыжу належаць дзьве кампаніі — «Mamas D» і «Latgales Alus D». У Даўгаўпілсе падразьдзяленьні «Трайпла» ціснуць з рапсавых семак аліву, якая зьмешваецца з таннай беларускай саляркай. Атрыманае біяпаліва потым рэалізуецца ў Латвіі і Эстоніі.
Мае пэўныя віды беларускі бізнэсовец і на Нямеччыну — ён сустаршыня беларуска-нямецкай дзелавой рады. На гэтай пасадзе яму ўжо ўдалося прыцягнуць у Беларусь гатэльную сетку «Kempinski». Магчыма, былі і іншыя пляны.
Андрэй Клімаў лічыць, што для любога бізнэсоўца трапіць у «чорны сьпіс» — ня толькі кляймо на бізнэс, але і пляма на ўсё астатняе жыцьцё:
«Канечне, усе разумеюць, што гэта ж ня проста абмежаваньне на выезд, гэта чорны сьпіс Эўразьвязу. Адпаведна, гэта Інтэрпол, гэта фінансавыя расьсьледаваньні, гэта замарожваньне сродкаў. А ў свой час — ня важна, будзе гэты прэзыдэнт пры ўладзе ці не — можна пайсьці „пад раздачу“ судовымі рашэньнямі. Натуральна, тыя людзі, якія зараз унесеныя ў сьпіс, — іх лёс у будучым незайздросны. Зрэшты, як і іх сем’яў. Магчыма, многія яшчэ не разумеюць гэтага, але, думаю, Чыж здае сабе справу, што зараз і ён, і чальцы яго сям’і, і нават ягоныя нашчадкі на некалькі пакаленьняў не расхлёбаюцца з гэтым. У прынцыпе, гэта як гісторыя зь Піначэтам і ягонымі прысьпешнікамі. Гісторыя паўтараецца. І калі хтосьці думае, што гэта толькі палітычныя гульні, дарэмна ён так думае. Бо такія палітычныя гульні заканчваюцца чалавечымі трагедыямі. Але, на жаль, гэта правілы гульні вялікай палітыкі».
Што да яшчэ аднаго фігуранта «чорнага сьпісу» Эўразьвязу, кіраўніка групы кампаніяў «Юнівест» Анатоля Тарнаўскага, то свае мільёны ў Беларусі ён здолеў зарабіць за апошнія 10 гадоў, перавёўшы бізнэс з Расеі і Ўкраіны. Ягоная фірма — буйны пастаўшчык, перапрацоўшчык і экспартэр нафты, а таксама магутны гулец на рынку нерухомасьці Беларусі. Адзін з апошніх маштабных праектаў Тарнаўскага — перанос турмы зь менскай вуліцы Кальварыйскай і пабудова на вызваленым месцы элітнага жылога кварталу «Каскад» з забаўляльнымі комплексамі. Права на забудову тэрыторыі ён атрымаў бяз конкурсу.
Тарнаўскаму належыць шэраг рэстарацыяў і аб’ектаў адпачынку. Ён узводзіць жыльлё, гатэлі, гандлёва-забаўляльныя і фізкультурныя комплексы па ўсёй Беларусі.