Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі прапануе Эўразьвязу адмовіцца ад санкцый


Адмова ад сілавога сцэнару — ключ да ўрэгуляваньня рознагалосьсяў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных, адказваючы на ​​пытаньне БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліў:

«Узаемапрымальнае ўрэгуляваньне існуючых рознагалосьсяў — гэта адзіны разумны шлях. Гэта адпавядае інтарэсам ня толькі Беларусі, але і Эўразьвязу. Галоўнае пытаньне: як гэта рэалізаваць? Цалкам відавочна, што пачаць рух па гэтым шляху можна толькі празь зьніжэньне інтэнсіўнасьці супрацьстаяньня».

Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў: «Перш за ўсё трэба спыніць практыку пастаяннага пашырэньня санкцый з боку ЭЗ. І справа зусім ня ў тым, ці маюць санкцыі эфэкт. Важна, што гэтая практыка выключае магчымасьць асэнсаванага і рацыянальнага збліжэньня пазыцый. Калі адзін бок вядзе актыўныя сілавыя дзеяньні, любыя намаганьні другога боку па дээскаляцыі напружаньня становяцца наўрад ці магчымымі, як, зрэшты, і вяртаньне паслоў. Трэба проста ўсьведамляць гэта. Адмова ад навязваньня сілавога сцэнару істотна мяняе сытуацыю. У гэтым выпадку ўзьнікаюць перадумовы для вырашэньня ўсяго комплексу пытаньняў».

«Калі казаць адкрыта, то гэта адзіны шлях. Беларусь — прыхільніца менавіта такога шляху. Які будзе выбар ЭЗ, пакажуць яго дзеяньні. Магу сказаць, што, выступаючы за ўрэгуляваньне, мы гатовыя да любых сцэнароў», — заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG