Але адначасна і расчаравала: у бюджэце на 2012 год сродкі на гэтыя мэты не прадугледжаныя. Адрозна ад краін-суседзяў, Беларусь за два дзясяткі гадоў не знайшла магчымасьці вярнуць насельніцтву ашчаджэньні, па віне тагачасных уладаў.
Падчас прамой лініі ў газэце «Рэспубліка» Надзея Ермакова мусіла адказваць на нязручныя пытаньні, якія дзяржава ня можа вырашыць гадамі. Адно зь іх тычыцца вяртаньня ўкладаў, абясцэненых у выніку гіпэрінфляцыі на пачатку 90-х гадоў. Чыноўніца запэўніла: улада памятае пра абяцаньне разьвязаць праблему на карысьць пацярпелых, аднак усё залежыць ад разьвіцьця эканамічнай сытуацыі ў краіне.
Экс-старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык лічыць, што кіраўніцтва краіны даўно магло кампэнсаваць страты сваім грамадзянам, але на гэта няма палітычнай волі. Ён сам тады страціў ашчаджэньні, але ўдакладняе, што на тле іншых асабліва скардзіцца не выпадае:
«У мяне былі 2 тысячы рублёў, якія ляжалі на кніжцы, потым яны ператварыліся ў 2 рублі, і ўрэшце гэты рахунак закрыўся. Таму, канечне, хоць і ня так, як іншыя, але ў выніку ўсіх гэтых рэформаў і дэнамінацыяў страціў... Справа ў тым, што нашымі ўладамі папросту ня ставіцца задача па кампэнсацыі страчаных укладаў насельніцтва. Усё можна было вырашаць нашмат больш пасьпяхова: былі для гэтага і сродкі, былі і тавары, трэба было раз і назаўсёды закрыць гэтае пытаньне. Але яно ўвесь час кудысьці адсоўваецца. На маю думку, няма палітычнай волі для вырашэньня гэтага пытаньня. Хоць абяцаньні на гэты конт былі, і неаднойчы».
Каб ажыцьцявіць кампэнсацыю страчаных укладаў толькі грамадзянам Беларусі, адначасна патрэбна вывесьці з абароту больш за 2 мільярды даляраў. Праўда, сума была вызначаная падчас разьлікаў пры канцы 1990-х, і сёй-той нават пасьпеў атрымаць грошы з разьліку 500 даляраў за кожныя 10 тысяч рублёў. Але гіпэрінфляцыя «зьела» гэтыя кампэнсацыі, і людзі перасталі па іх зьвяртацца. У 2007 годзе ўказ, які рэгуляваў мэханізм выплатаў, страціў сілу, а новы дакумэнт не зьявіўся.
А вось у шмат якіх постсавецкіх краінах пытаньне вырашанае ці прынамсі на стадыі вырашэньня. Так, у Літве на кампэнсацыю ўкладаў былі накіраваныя сродкі ад прыватызацыі нафтавай галіны: кожны страчаны савецкі рубель быў прыраўнаны да 1 літа, што задаволіла ўсе бакі. У Расеі сума кампэнсацыі перавышае памер укладу ў 2–3 разы. Канчатковы мэханізм вызначаны і ў Азэрбайджане: ад чэрвеня 2012-га ўклады будуць кампэнсавацца ў залежнасьці ад іх памеру ў разьліку да 0,5 даляра за кожны савецкі рубель. Як кажа эканаміст Уладзімер Ганчарык, беларускім уладам можна было зьняць гэтае пытаньне з парадку дня яшчэ па гарачым сьледзе:
«Я ўпэўнены: можна было вырашаць праблему з укладамі насельніцтва нашмат больш эфэктыўна, гэта адназначна. Ёсьць рэальныя прыклады: улады знайшлі спосаб разьвязаць гэты вузел, задаволіць патрэбы людзей. І ў Літве, і ў Расеі, і ў іншых краінах, пытаньне — дзе лепш, дзе горш... Ды, скажам так, усюды лепш вырашаецца, чым у нас. Можна было зрабіць зь мінімальнымі ўкладаньнямі. На першым этапе сытуацыя была якая? Практычна не было ў вольным доступе цэлай групы тавараў: халадзільнікі, тэлевізары, адзеньне, абутак. Людзі з задавальненьнем узялі б таварамі. Але нават гэта ня здолелі вырашыць. Таму ў нейкім сэнсе атрымалі тую ж фінансавую піраміду, зь якой зараз змагаюцца. Толькі маштабы падману нашмат большыя».
Калі колькасьць пацярпелых ад дзейнасьці МММ ацэньваецца ў 10 мільёнаў чалавек, то ў выніку ўрадавых экспэрымэнтаў свае ашчаджэньні на кніжках у адзін момант страцілі дзясяткі мільёнаў сем’яў.
Тым часам структуры беларускага ўраду, расьпісаўшыся ў няздольнасьці вярнуць грошы па савецкіх укладах, абвясьцілі вайну ўкладчыкам, якія маюць дачыненьне да фінансавай піраміды «МММ-2011». На загад Нацбанку камэрцыйныя банкі абавязаныя спыніць апэрацыі па рахунках фізычных асобаў, якіх можна падазраваць у датычнасьці да дзейнасьці «МММ-2011».
Як лічыць адзін з актыўных удзельнікаў сыстэмы «МММ-2011», спэцслужбы намагаюцца нацкаваць бакі адзін на аднаго: маўляў, спадзяюцца, што дзясятнікі здадуць кліентаў, а тыя, у сваю чаргу, дзясятнікаў, сотнікаў і гэтак далей. Аднак ён ня верыць, што сілавікам такі плян рэалізаваць удасца:
«Мы ж адзін аднаго практычна ня ведаем. Кантакты зь людзьмі толькі праз скайп,
таму візуальных стасункаў ніякіх. Кіраўнікі адзін аднаго ведаюць, гэта натуральна, а шараговым нікога ведаць і ня трэба. Гэта як звычайная гульня ў сацыяльнай сетцы. Таму на самой справе ў іх вельмі мала матэрыялу, і нешта сапсаваць яны ня змогуць. Ну, прыйдуць, дапусьцім, да мяне, калі я дзесьці нават і засьвяціўся. Пачнуць распытваць — чаму ты там ці там рабіў нейкія пераводы. Адказ просты: пардон, я маю права пераводзіць свае ўласныя грошы каму захачу. І тут парушэньня ніякага заканадаўства няма, калі сапраўды разабрацца ў сыстэме, як яна працуе. Таму няма ніякіх прэтэнзіяў да МММ ні ў Расеі, ні ва Ўкраіне, нідзе. Дарэчы, у той жа Ўкраіне яна проста легальна дзейнічае, людзі абсалютна легальна працуюць. І ў Расеі паўсюль і офісы адкрываюць, і машыны абклейваюць, і людзі свабодна перамяшчаюцца. Таму арганізатары, пэўна, падумалі, што ў Беларусі такое таксама магчыма...»
Менскі офіс новай фінансавай піраміды Сяргея Маўродзі быў захоплены спэцназам у мінулую пятніцу, восем кансультантаў з вышэйшай герархіі затрыманыя і зьмешчаныя ў СІЗА КДБ — ім інкрымінуецца «незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць». Пакуль што пацярпелым ад «МММ-2011» ніхто сябе не прызнаў, але страты ад дзейнасьці незарэгістраванай структуры КДБ папярэдне ацэньвае ў 100 тысяч даляраў.

У іх вельмі мала матэрыялу, і нешта сапсаваць яны ня змогуць ...