Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: сьпіс невыязных запрацуе на поўную моц


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Улады Беларусі маюць намер увесьці «на поўную моц» сьпіс невыязных грамадзян, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу «Russia today» Аляксандар Лукашэнка.

На пытаньне, ці створаны такі сьпіс, Лукашэнка адказаў:

«А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Ён абвінаваціў апазыцыянэраў у падбухторваньні Захаду да ўвядзеньня санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, бізнэсмэнаў і прадпрыемстваў:

«Гэта яны падкідаюць Захаду прозьвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзеньні эканамічных санкцыяў. Яны», — падкрэсьліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

На просьбу пракамэнтаваць забарону на выезд з краіны экс-сьпікера парлямэнту Беларусі Станіслава Шушкевіча Лукашэнка сказаў:

«Што тычыцца „выпусьцілі — ня выпусьцілі “. Сёньня ў Эўразьвязе прыняты сьпіс так званых „неўязных“, дзе і ваш пакорны слуга, і гэтак далей, і да таго падобнае. Гэты сьпіс прыняты з падачы нашай пятай калёны, якую ўзначальвае адзін зь яе кіраўнікоў — Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч. Шушкевіч цяпер у вас робіцца ў РФ героем, ледзь ня кожны дзень на ўсіх каналах. Толькі вы не забывайце, што пры Шушкевічу ўсіх расейцаў пасадзілі на чамаданы. Яны ўжо ўсіх падзялілі: вось беларус, рускі, паляк. І калі б ня дрэнны Лукашэнка, то расейцам бы рабіць ужо ў Беларусі не было чаго. Вы гэта не забывайце. А што тычыцца яго палітыкі — ну, аднаго досыць акту, калі ён і Краўчук настойвалі перад Ельцыным на развале Савецкага Саюзу. Я ведаю занадта шмат пра Шушкевіча, і дастаткова было аднаго факту, каб ён зачыніўся на ўсё астатняе жыцьцё. Але я гэтага не рабіў і рабіць ня буду», — сказаў ён.

У мінулую нядзелю Станіслава Шушкевіча ня выпусьцілі ў Літву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG