Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіслава Кавалёва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На ўваходзе ў падзямельны пераход на плошчы Перамогі, куды некалі ўскладалі кветкі ў памяць пра ахвяраў менскага тэракту, зьявіўся фотаздымак Уладзіслава Кавалёва з подпісам «Забіты невінаваты».

Побач — запаленая сьвечка і два чырвоныя гвазьдзікі, паведамляе сайт «Народныя Навіны Віцебску».

Сваякі родныя Ўладзіслава Кавалёва атрымалі паведамленьне зь Вярхоўнага суду, што прысуд прыведзены ў выкананьне.

14 сакавіка сталя вядома, што Аляксмандар Лукашэнка не памілваў Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызьме і прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзьмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся.

11 красавіка 2011 году на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» спрацавала выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацьвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпела болей за 300 чалавек.







Фоты з сайту Народныя навіны Віцебска
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG