Цыганкоў: Чаму ўлады зноў настойваюць на сваім рашэньні не падвышаць пэнсійны ўзрост для беларусаў? Ці гэта сьведчаньне таго, што кіраўніцтва баіцца страціць палітычную падтрымку пэнсіянэраў? Хіба гэта не супярэчыць эканамічным законам, бо ва ўсіх суседніх краінах, у краінах Эўропы пэнсійны ўзрост даўно падвышаны?
Сасноў: Гэта менавіта палітычнае пытаньне, такі падыход супярэчыць эканамічным рэаліям. Аднак дзеля захаваньня ўлады даводзіцца й на такі шлях ісьці. Але гэта ўсё часова, далей давядзецца нешта рабіць. І рабіць тое, што зроблена ў большасьці краінаў, нікуды тут не падзецца.
Цыганкоў: У якасьці альтэрнатывы на нарадзе было прапанавана ўзмацняць зацікаўленасьць людзей у тым, каб яны больш позна выходзілі на пэнсію. Ці пэрспэктыўная гэтая ідэя?
Сасноў: Яна і зараз існуе. Калі ты не адразу выходзіш на пэнсію ва ўстаноўлены законам час, а працуеш далей, то пэнсія павялічваецца. Але такіх, хто застаецца працаваць, вельмі няшмат. І самае сьмешнае, што ім не даюць працаваць, выціскаюць паціху. І што тут зробіць нават кіраўнік дзяржавы? Скажа, каб не выціскалі? На месцах заўсёды знойдуць прычыны, каб пазбавіцца ад пэнсіянэра. Бо «хлебныя пасады» не застануцца ў пэнсіянэраў. Ім застаюцца толькі нейкія непрэстыжныя працы, дзе мала плацяць.
У цэлым цяпер каля траціны з тых, хто можа ўжо па ўзросьце выходзіць на пэнсію, застаюцца на працы, бо пражыць на пэнсію немагчыма.
Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што пэнсіі ў Беларусі невялікія, затое яны плацяцца бяз зрываў, і пэнсійны ўзрост не падвышаецца. Наколькі гэта адпавядае стану сёньняшняга беларускага грамадзтва — маўляў, няхай у нас пэнсія невялікая, затое і ў астатніх яна такая ж малая?
Сасноў: У беларусаў што скажа дзяржава, так і будзе. Бо грамадзянскай супольнасьці пакуль няма. Ёсьць атамізаванае грамадзтва, людзі, якіх аб’ядноўвае дзяржаўная сіла. Куды яна павядзе, туды і ідзе большасьць.