Адамовіч пераказвае словы Статкевіча пра тое, што зараз ужо не павінен праходзіць «танны шантаж» Эўропы, які ўлада пасьпяхова скарыстоўвала ў мінулыя часы. Маўляў, альбо ўлада будзе мяняцца, альбо ёй давядзецца здавацца. Статкевіч разьлічвае на перамены.
Асобна былы кандыдат на прэзыдэнта цікавіўся лёсам зьняволенага кіраўніка «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў глыбоцкай калёніі.
Раней Статкевіч паведамляў жонцы, што лісты ад людзей, якія яму пішуць, ён амаль не атрымлівае, зрэдку даходзяць толькі тэлеграмы альбо пустыя капэрты. А аднойчы ён атрымаў капэрту, у якой была цыдулка ад цэнзараў. Той пісаў, што калі Марына і надалей будзе ўжываць такія «цынічныя словы», як «зьвер», «жабкі», «смоўж», яе лісты ня будуць даходзіць да Міколы.
Сёньня Статкевіч атрымаў ліст з фатаздымкам унука. На здымку хлопчык сядзіць побач з цацкай — жабкай. Мікола Статкевіч пажартаваў: «Які цынізм!».
12 студзеня ў шклоўскай папраўчай калёніі адбыўся суд над асуджаным Мікалаем Статкевічам. На ім судзьдзя шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі аб пераводзе палітыка на тры гады на турэмны рэжым як злоснага парушальніка.
14 студзеня стала вядома, што Мікалай Статкевіч этапаваны з Шклова ў папраўчую ўстанову «Турма № 4».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.