Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правілы дарожнага руху па-беларуску


Выйшаў з друку першы ў гісторыі краіны звод правілаў дарожнага руху па-беларуску. Яго падрыхтавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Гэта першае выданьне Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь на беларускай мове, якое дапаможа вывучаць ПДР і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове іспыты на атрыманьне правоў кіроўцы.

У прадмове да выданьня першы намесьнік старшыні ТБМ Алена Анісім зазначае, што да іх неаднаразова зьвярталіся грамадзяне Беларусі са скаргамі на адсутнасьць ў аўташколах як Правілаў дарожнага руху, так і дапаможных матэрыялаў па іх вывучэньні выдадзеных па-беларуску.

ТБМ у сваю чаргу цягам пяці гадоў шмат разоў зьвярталася да ўладаў Беларусі, а таксама да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь з просьбай зацьвердзіць і выдаць афіцыйны беларускамоўны варыянт правілаў. Аднак нягледзячы на пэўныя абяцаньні, сытуацыя ніяк не вырашалася.

Таму ТБМ ўзяло ініцыятыву ў свае рукі. Пераклалі Правілы сябры ТБМ з Інстытуту мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама Сьвятлана і Юрась Гецэвічы. Патрэбныя кансультацыі яны атрымалі ад супрацоўнікаў ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь.

Правілы дарожнага руху па-беларуску пабачылі сьвет, дзякуючы індывідуальнаму прадпрымальніку Ўладзімеру Сіўчыкаву.

Варта дадаць, што гэта даведачнае выданьне, афіцыйная працэдура зацьвярджэньня яго ня зробленая адпаведнымі дзяржаўнымі ворганамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG