Пяць гадоў таму Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі пахваліўся, што беларускія даяркі зарабляюць па 600 даляраў. Яшчэ праз год на аналягічнай сустрэчы Лукашэнка паведаміў, што ў аграгарадках ствараюцца «ўмовы як у горадзе», а «даярка на фэрме ў добры пэрыяд атрымлівае 700-800 даляраў». А на мінулагодняй сустрэчы з расейскімі журналістамі гэтая лічба вырасла ўжо да 1000 даляраў.
Якія ж насамрэч сёньняшнія заробкі ў беларускіх даярак, трактарыстаў, паляводаў?
Аграпрамысловы комплекс Гомельшчыны пакуль не замахваецца на выплату сваім працаўнікам заробкаў, якія раўняюцца ў эквіваленце 500 далярам. Прынамсі, старшыня аблкамітэту па сельскай гаспадарцы й харчаваньні Валянцін Бабок разам з аблвыканкамам мяркуюць падцягнуць заробкі вяскоўцам да 2 мільёнаў беларускіх рублёў, што адпавядае 250 далярам.
У рэальным жыцьці нават пра такую суму сельскія працаўнікі могуць хіба толькі марыць.
Апавядае адна з даярак сельгаспрадпрыемства «Экспэрымэнтальная база «Ўваравічы» Буда-Кашалёўскага раёну:
«Я вось працую даяркай, і ў мяне заробак за студзень — 1 мільён 400 тысяч. Гэта мы называем «бруднымі» — бяз выплаты прафсаюзам ды іншых адлічэньняў. А так званымі «чыстымі» я атрымала 1 мільён 300. І ацёлы самі прымаем, і канцэнтраты раздаём, і прыбіраем пад каровамі самі, і тры разы доім. І за месяц мільён 400 тысяч у мяне было «бруднымі». А вы кажаце пра 500 даляраў. Мы ўжо таму «верху» ня верым ні слова. Гэта ён толькі для сябе гаворыць, той «верх».
Даярка кажа, што мясцовыя кіраўнікі толькі й ведаюць, што ціснуць на працаўнікоў, а самі добрых умоў для працы й заробкаў не ствараюць:
«Патрабуюць немагчымага, але самі нічога для гэтага ня робяць. Вось сена няма, саломы няма, толькі сілас кіслы. А малака — дай. Мукі таксама даюць 200 грамаў на надоены літар малака. Крычаць: раздавайце кубачкамі з мэтай эканоміі. Нічога няма талковага…»
Суразмоўца прыгадвае, што сельгаспрадпрыемства цяпер у даўгах, як у шаўках. Таго й глядзі забяруць апошняе за даўгі. Студзеньскі заробак даяркам аддалі толькі 1 сакавіка.
Невялікія заробкі і на іншых вясковых спэцыяльнасьцях:
«Паляводы па 500–600 тысяч атрымліваюць. Кіроўцы таксама працуюць сэзонна. А зімой яны ходзяць, хто як можа. Маюць 500 тысяч, але зараз закон такі, дык выплачваюць ім пражытковы мінімум».
У КСУПе «Лепяшынскі» Кармянскага раёну ня могуць пахваліцца заробкамі нават мэханізатары, якія працуюць зараз пераважна на фэрмах. Апавядае мэханізатар Сяргей:
«Мільён 300 тысяч на фэрме. Гной вывожу, кармы, салому дастаўляю. А іншыя ўсе — на рамонце. На рамонце мала выходзіць — 400–500 тысяч. Калі ўсе дні выходзіш на працу — плацяць пражытковыя».
У Літвінавічах, цэнтры гаспадаркі, ёсьць і птушкафабрыка, якая належыць цяпер сельгаспрадпрыемству «Асобіна-Беларуснафта». Там толькі птушніцы атрымліваюць больш, а мэханізатары — усяго каля мільёна. Так што ўзімку да абяцаных уладамі 500 даляраў заробкаў вяскоўцам далёка.
Сёлета ў студзені заробкі ў сельскай гаспадарцы павялічыліся дзякуючы падвышэньню так званай «мінімалкі». Праўда, вяскоўцы кажуць, што выжыць на гэтыя грошы складана як людзям, так і самім сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Эканаміст аднае з гаспадарак Зэльвенскага раёну спадарыня Галіна, якая прасіла не называць яе прозьвішча, паведаміла, што з падвышэньнем тарыфнай стаўкі заробкі за студзень у сярэднім з 914 тысяч павялічыліся да мільёна 625 тысяч.
Я пацікавіўся — ці атрымліваюць зараз даяркі ў гаспадарцы па 500 даляраў, як абяцаў прэзыдэнт краіны?
Спадарыня: «Па тым старым курсе то атрымліваюць, але зараз трэба лічыць па іншым курсе — вунь ён які. Ну вось за студзень сярэдні заробак даярак па гаспадарцы — мільён 980 тысяч».
Пытаюся ў спадарыні — як зараз у крызісных умовах выжывае гаспадарка, ці прыбытковая яна?
Спадарыня: «Ну як сказаць? На паперы — рэнтабэльныя, але грошай ні на што нестае. Ну, за кошт чаго тая рэнтабельнасьць — жывёлу здаем па дзеючых коштах, а гадавалі яе два гады… Цяпер не ўяўляю, як будзем і за што сеяць — жах, як усё даражэе: і запчасткі, і гума, і наагул…»
Спадарыня Алена працуе даяркай на адной з фэрмаў СПК «Гудагай» Астравецкага раёну. Распавядае, што толькі першы месяц атрымала заробак два мільёны 300 тысяч, а ў сьнежні ён наагул складаў трохі болей за мільён. Што датычыць заробка ў 500 даляраў, спадарыня кажа:
«Не, не, няма ў нас такіх заробкаў. Але, ведаеце, праца гэтая — пякельная. Я сама іду, дык усе жанчыны самі апаратам дояць, самі пояць цялят — усё самі. А ня плоцяць ні начных, ні за ачыстку, ні за што…»
А яшчэ спадарыня дадае: «Калі ня будзеш мець сваёй гаспадаркі, каровы ці сьвіней — у калгасе на гэты заробак не пражывеш. У нас у Астравецкім раёне буханка хлеба каштуе 4 тысячы 100 рублёў. Ну што, людзі бяруць крэдыты, каб вучыць дзяцей ці купіць мэблю якую, бо няма грошай. Каб хоць пракарміцца неяк».
Паводле афіцыйных зьвестак, Берасьцейшчына займае апошняе месца па сярэднім заробку. Вяскоўцы ж кажуць, што нават гэты сярэдні заробак мала хто бачыць.
Жыхар аграгарадку Малеч Бярозаўскага раёну Анатоль Сахаруша кажа, што нават пасьля падвышэньня мінімальнага заробку да мільёна рублёў такіх грошай вяскоўцы не атрымліваюць:
«Людзі як кажуць: нас пазбавілі заробку, а далі ўсім мінімалку. Некаторым далічваюць да мінімальнага. Выходзіць заробак 800–900 тысяч. Ім да мінімалкі далічваюць, налічваюць дзесьці мільён сто — мільён дзьвесьце. Пасьля ўсіх вылікаў, там падаходны падатак, прафсаюз і ўсё астатняе — чыстымі на рукі атрымліваюць хто 700, хто 800. Мільён на рукі не атрымліваецца».
Пры гэтым звароты да адміністрацыі калгасаў плёну не прыносяць:
«Тут у суседнім саўгасе хадзілі яны да старшыні, да галоўнага эканаміста. Ім адказ адзін — не падабаецца, то пішы заяву і сыходзь…»
Анатоль Сахаруша са сьмехам узгадвае, што Лукашэнка казаў некалі расейскім журналістам пра высокія заробкі даярак:
«Гэта калі сабраць усіх даярак з усёй гаспадаркі і скласьці, то на ўсіх разам тысячу даляраў не атрымаецца…»
Ня спраўдзілі спадзяваньняў вяскоўцаў і замежныя інвэстыцыі ў сельскую гаспадарку.
Калгас у вёсцы Быцень Івацэвіцкага раёну быў выкуплены італьянскай фірмай «Белагракультура» яшчэ ў 2009 годзе. Тады вяскоўцы спадзяваліся на рост дабрабыту, бо меркавалася, што італьянцы прывязуць сваю тэхніку, будуць пільней сачыць за парадкам. Але цяпер жыхары Быцені кажуць, што па сутнасьці нічога не зьмянілася. Кажа спадарыня Валянціна:
«А што чуваць? Усё на тым жа самым узроўні. Ні чарта не памянялася… Ніхто нічым там не задаволены, нічога там не зьмянілася…»
Спадарыня кажа, што цяпер вяскоўцы шкадуюць нават аб мінулым старшыні, якога італьянцы прыбралі. А тэхніка з Эўропы, як распавяла Валянціна, чамусьці не прайшла празь мяжу.
Былы дырэктар саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна, экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў на просьбу Свабоды так пракамэнтаваў цяперашнюю сітуацыю ў сельскай гаспадарцы:
«Нацбанк Беларусі ўжо надрукаваў новыя купюры ў 200 тысяч рублёў. І я дакладна ведаю, што ўлады чакаюць менавіта вясны, і менавіта гэтыя грошы пойдуць у абарачэньне напярэдадні веснавой палявой кампаніі, каб не сарваць пасяўную й выплаціць сельскім працаўнікам хоць мінімальныя заробкі…
Зразумела, што ў сувязі з уліваньнем гэтых грошай адбудуцца працэсы наступнага абясцэньваньня беларускага рубля, зноўку павысяцца кошты… Зноўку будзе пагаршэньне…
Нельга спадзявацца на паляпшэньне спраў як у сельскай гаспадарцы, так і ў іншых галінах эканомікі. Толькі будзе пагаршэньне…»
Паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня, сёлета на крэдытаваньне розных сельскагаспадарчых праграм патрабуецца ня менш як 17 трыльёнаў рублёў. Як плянуецца, гэтую суму выдзеляць пераважна камэрцыйныя банкі, перадусім «БПС-Сбербанк», «Белзьнешэканомбанк» і іншыя.
Паведамляецца таксама, што ў сярэднім за год сельскагаспадарчыя арганізацыі вяртаюць даўгоў прыкладна на 3–3,5 трлн рублёў. Астатнюю частку бяруць на сябе банкі і дзяржбюджэт.

Гомельшчына

Сена няма, саломы няма, толькі сілас кіслы. А малака — дай.

Гарадзеншчына
Сёлета ў студзені заробкі ў сельскай гаспадарцы павялічыліся дзякуючы падвышэньню так званай «мінімалкі». Праўда, вяскоўцы кажуць, што выжыць на гэтыя грошы складана як людзям, так і самім сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Эканаміст аднае з гаспадарак Зэльвенскага раёну спадарыня Галіна, якая прасіла не называць яе прозьвішча, паведаміла, што з падвышэньнем тарыфнай стаўкі заробкі за студзень у сярэднім з 914 тысяч павялічыліся да мільёна 625 тысяч.
Я пацікавіўся — ці атрымліваюць зараз даяркі ў гаспадарцы па 500 даляраў, як абяцаў прэзыдэнт краіны?
Спадарыня: «Па тым старым курсе то атрымліваюць, але зараз трэба лічыць па іншым курсе — вунь ён які. Ну вось за студзень сярэдні заробак даярак па гаспадарцы — мільён 980 тысяч».
Пытаюся ў спадарыні — як зараз у крызісных умовах выжывае гаспадарка, ці прыбытковая яна?
Калі ня будзеш мець сваёй гаспадаркі, каровы ці сьвіней — у калгасе на гэты заробак не пражывеш.
Спадарыня: «Ну як сказаць? На паперы — рэнтабэльныя, але грошай ні на што нестае. Ну, за кошт чаго тая рэнтабельнасьць — жывёлу здаем па дзеючых коштах, а гадавалі яе два гады… Цяпер не ўяўляю, як будзем і за што сеяць — жах, як усё даражэе: і запчасткі, і гума, і наагул…»
Спадарыня Алена працуе даяркай на адной з фэрмаў СПК «Гудагай» Астравецкага раёну. Распавядае, што толькі першы месяц атрымала заробак два мільёны 300 тысяч, а ў сьнежні ён наагул складаў трохі болей за мільён. Што датычыць заробка ў 500 даляраў, спадарыня кажа:
«Не, не, няма ў нас такіх заробкаў. Але, ведаеце, праца гэтая — пякельная. Я сама іду, дык усе жанчыны самі апаратам дояць, самі пояць цялят — усё самі. А ня плоцяць ні начных, ні за ачыстку, ні за што…»
А яшчэ спадарыня дадае: «Калі ня будзеш мець сваёй гаспадаркі, каровы ці сьвіней — у калгасе на гэты заробак не пражывеш. У нас у Астравецкім раёне буханка хлеба каштуе 4 тысячы 100 рублёў. Ну што, людзі бяруць крэдыты, каб вучыць дзяцей ці купіць мэблю якую, бо няма грошай. Каб хоць пракарміцца неяк».
Берасьцейшчына
Паводле афіцыйных зьвестак, Берасьцейшчына займае апошняе месца па сярэднім заробку. Вяскоўцы ж кажуць, што нават гэты сярэдні заробак мала хто бачыць.
Жыхар аграгарадку Малеч Бярозаўскага раёну Анатоль Сахаруша кажа, што нават пасьля падвышэньня мінімальнага заробку да мільёна рублёў такіх грошай вяскоўцы не атрымліваюць:
«Людзі як кажуць: нас пазбавілі заробку, а далі ўсім мінімалку. Некаторым далічваюць да мінімальнага. Выходзіць заробак 800–900 тысяч. Ім да мінімалкі далічваюць, налічваюць дзесьці мільён сто — мільён дзьвесьце. Пасьля ўсіх вылікаў, там падаходны падатак, прафсаюз і ўсё астатняе — чыстымі на рукі атрымліваюць хто 700, хто 800. Мільён на рукі не атрымліваецца».
Пры гэтым звароты да адміністрацыі калгасаў плёну не прыносяць:
«Тут у суседнім саўгасе хадзілі яны да старшыні, да галоўнага эканаміста. Ім адказ адзін — не падабаецца, то пішы заяву і сыходзь…»
Анатоль Сахаруша са сьмехам узгадвае, што Лукашэнка казаў некалі расейскім журналістам пра высокія заробкі даярак:
«Гэта калі сабраць усіх даярак з усёй гаспадаркі і скласьці, то на ўсіх разам тысячу даляраў не атрымаецца…»
Ня спраўдзілі спадзяваньняў вяскоўцаў і замежныя інвэстыцыі ў сельскую гаспадарку.
Калгас у вёсцы Быцень Івацэвіцкага раёну быў выкуплены італьянскай фірмай «Белагракультура» яшчэ ў 2009 годзе. Тады вяскоўцы спадзяваліся на рост дабрабыту, бо меркавалася, што італьянцы прывязуць сваю тэхніку, будуць пільней сачыць за парадкам. Але цяпер жыхары Быцені кажуць, што па сутнасьці нічога не зьмянілася. Кажа спадарыня Валянціна:
«А што чуваць? Усё на тым жа самым узроўні. Ні чарта не памянялася… Ніхто нічым там не задаволены, нічога там не зьмянілася…»
Спадарыня кажа, што цяпер вяскоўцы шкадуюць нават аб мінулым старшыні, якога італьянцы прыбралі. А тэхніка з Эўропы, як распавяла Валянціна, чамусьці не прайшла празь мяжу.
Былы дырэктар саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна, экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў на просьбу Свабоды так пракамэнтаваў цяперашнюю сітуацыю ў сельскай гаспадарцы:
«Нацбанк Беларусі ўжо надрукаваў новыя купюры ў 200 тысяч рублёў. І я дакладна ведаю, што ўлады чакаюць менавіта вясны, і менавіта гэтыя грошы пойдуць у абарачэньне напярэдадні веснавой палявой кампаніі, каб не сарваць пасяўную й выплаціць сельскім працаўнікам хоць мінімальныя заробкі…
Зразумела, што ў сувязі з уліваньнем гэтых грошай адбудуцца працэсы наступнага абясцэньваньня беларускага рубля, зноўку павысяцца кошты… Зноўку будзе пагаршэньне…
Нельга спадзявацца на паляпшэньне спраў як у сельскай гаспадарцы, так і ў іншых галінах эканомікі. Толькі будзе пагаршэньне…»
Даведка «Свабоды»