Вэстэрвэле сказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне:
"Гэтыя словы гавораць самі за сябе. Але нават пасьля гэтых словаў я не адступлюся ні на мілімэтар ад сваёй ранейшай ангажаванасьці ў пытаньні правоў чалавека і грамадзяніна ў Беларусі".
Міністар замежных справаў Нямеччыны сёньня адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «лепш быць дыктатарам, чым блакітным» і што немцы не зьяўляюцца тымі асобамі, якім выпадае абвінавачваць Лукашэнку ў дыктатуры.